павысо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Паказацца, высунуцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

З-пад шынялёў павысоўваліся галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывазны́, ‑ая, ‑ое.

Прывезены, дастаўлены адкуль‑н. Прывазная сыравіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. сена ў кучкі.

2. Грабучы, скінуць адкуль-н. усё, многае.

П. снег з дахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпраўны́, -а́я, -о́е (кніжн.).

1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

А. пункт.

Адпраўная станцыя.

2. перан. Такі, з якога зыходзяць, зыходны, пачатковы.

А. пункт погляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спы́рхнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; зак.

Хутка ўзляцець, зляцець адкуль-н. (пра птушку, матылька і пад.).

Верабей спырхнуў з куста.

|| незак. спы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбуксі́равацца, ‑руецца; зак.

Адысці адкуль‑н. на буксіры (пра судна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зано́сны, ‑ая, ‑ае.

Занесены адкуль‑н. Заносныя камяні. Заносная хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Апарат для нумаравання (аблігацый, білетаў, квітанцый і пад.).

2. Прыстасаванне пры электрычным званку, якое паказвае нумары месц, адкуль перадаецца званок (напр., у гасцініцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Вывезці адкуль-н. або куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. гной з хлявоў.

П. дзяцей у лагеры.

П. бярвенне з лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыпада́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Шыбы павыпадалі ад выбухаў.

Птушаняты павыпадалі з гнязда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)