Паля́не ’ўсходнеславянскае племянное аб’яднанне’ (ТСБМ). Рус. поля́не, ст.-рус. полянинъ, мн. л. поляне, польск. polanie — назва племені ў Вялікапольшчы. Ад pole з суф. ‑an‑in‑ (параўн. SP, 1, 130) (гл. Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).

Сялянская а.

Гарадская а.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

А. хрысціян.

|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіндыка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйное манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемцаў, у якім удзельнікі, захоўваючы вытворчую самастойнасць, ажыццяўляюць сумесную камерцыйную дзейнасць (вызначэнне цэн, закупку сыравіны, збыт тавараў) з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння панавання на рынках.

2. У некаторых краінах: назва прафесійных саюзаў.

|| прым. сіндыка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфедэра́цыя, ‑і, ж.

1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў. Канфедэрацыя працоўных Лацінскай Амерыкі.

2. Гіст. Часовы саюз шляхты ў феадальна-прыгоннай Польшчы, які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.

[Лац. confoederatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арце́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адна з форм вытворчага аб’яднання грамадзян для вядзення калектыўнай гаспадаркі на аснове абагульнення сродкаў вытворчасці.

Рыбалавецкая а.

Сельскагаспадарчая а.

2. Аб’яднанне асоб некаторых прафесій для сумеснай работы з удзелам у агульных даходах і агульнай адказнасцю.

А. грузчыкаў.

|| прым. арце́льны, -ая, -ае.

Арцельная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саю́з, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў. Саюз рабочых і сялян. □ Мы прывыклі гаварыць, што драматургія павінна быць у саюзе з літаратурай. Чорны. Настаўніца глядзела паверх галоў дзяцей і думала: якую яна дапусціла памылку і як цяпер устанавіць саюз між навічком і класам. Сіняўскі. / Пра шлюб. Сямейны саюз.

2. ‑у. Пагадненне, аб’яднанне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў. Ваенны саюз. Гандлёвы саюз.

3. ‑у. Аб’яднанне ў адно цэлае некалькіх зямель, плямён і пад. з агульнай уладай. Саюз гарадоў. Саюз плямён.

4. ‑а. Назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый, таварыстваў, партый. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Прафесіянальны саюз. Саюз архітэктараў БССР. □ Прыехала.. [Паранька] ў вобласць і заяўляецца ў спажывецкі саюз. Да самага высокага начальніка. Ракітны. — Трэба ў раённы саюз паляўнічых пазваніць, — сказаў.. [старшыня]. Якімовіч.

•••

Герой Савецкага Саюза гл. герой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяна́л, ‑а, м. (з вялікай літары).

1. Міжнароднае аб’яднанне палітычных арганізацый рабочага класа. Першы Інтэрнацыянал — першая міжнародная арганізацыя пралетарыяту. Камуністычны Інтэрнацыянал.

2. Назва міжнароднага гімна рабочага класа і камуністычных партый; партыйны гімн Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

[Фр. internationale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́гія, -і, ж.

1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.

К.

Міністэрства адукацыі.

Рэдакцыйная к.

2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.

К. адвакатаў.

3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст. (гіст.)

Ваенная к.

4. Назва некаторых навучальных устаноў (уст.).

|| прым. кале́жскі, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арце́ль, ‑і; Р мн. ‑ей; ж.

Аб’яднанне асоб той або іншай прафесіі (рамяства) для супольнай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасці таварыства. Рыбалавецкая арцель. □ Арцель — гэта шырока распаўсюджаная ў Расіі форма таварыства, прасцейшая форма свабоднай кааперацыі, падобная да той, якая існуе ў паляўнічых плямён у часе палявання. Энгельс. Арганізацыя арцелі па асушцы Рэгелеўшчыны ўзняла вялікі шум. Чарнышэвіч.

•••

Сельскагаспадарчая арцель — форма калектыўнай гаспадаркі сацыялістычнага тыпу, добраахвотнае аб’яднанне сялян на аснове абагульнення асноўных сродкаў вытворчасці для вядзення калектыўнай працай буйной калектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці; калгас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)