энерга...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «энергія» (у 1 знач.), напрыклад: энергазабеспячэнне; 2) слову «энергетычны», напрыклад: энергасістэма, энергаўзброенасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касаву́рыць ’глядзець коса, убок, касіць вочы’ (Нас.). Слова, безумоўна, складанае. Яго першая частка ўзыходзіць да косы (гл.). Але другая частка застаецца няяснай (магчыма, кантамінаванай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свінапро́л ‘нейкая трава’ (себеж., Мат.). Складанае слова, дзе першая частка выводзіцца з свіны (гл.) і характарызуе другую частку няяснага паходжання (Карскі 2-3, 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надвосень ’перад пачаткам восені’ (калінк., З нар. сл.), на́досень ’пад восень’, ’першая палова восені’ (ТС). З над ’перад’ + восень (він. скл.), параўн. надвечар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лілова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) ліловы, з ліловым адценнем, напр.: лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны; 2) ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: лілова-белы, лілова-сівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сама...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напр.: самазабеспячэнне, самакантроль, самаабман;

2) здзяйсненне чаго-н. без дапамогі збоку, адвольна, аўтаматычна, напр.: самаразбурэнне, саманаладка, самаразрадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сейсма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сейсмічны, напр.: сейсмаактыўнасць, сейсмазона, сейсмапрафіляванне, сейсмаразведка, сейсмастойкі;

2) які мае адносіны да сейсмаграфіі, напр.: сейсмазандзіраванне, сейсмазапісваючы;

3) які мае адносіны да сейсмалогіі, напр.: сейсмагеалогія, сейсмагідраакустыка, сейсмастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) напалову з чым-н., напр., напаўшарсцяны;

2) не зусім, не да канца, напр.: напаўмёртвы, напаўзабыты;

3) палавіна таго, аб чым гаворыцца ў другой частцы, напр., напаўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усё...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. займенніку «усё» і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсё, напр.: усёабдымны, усёахопны, усёбачны, усёвед, усёдаравальны, усёзнішчальны, усёмагутны, усёпажыральны, усёпераможны, усёсакрушальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)