прае́зджы, ‑ая, ‑ае.

1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў. Чорны. / у знач. наз. прае́зджы, ‑ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж. Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага. М. Ткачоў.

2. Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пустэльні; уласцівы пустэльні. Пустэльны клімат. Пустэльная расліннасць.

2. Бязлюдны, пусты. Дом вялізны і прыгожы, па-гаспадарску агледжаны. Толькі асірацеў ён цяпер, стаў такі ціхі і пустэльны. М. Ткачоў. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Назва невялікай гары конусападобнай або круглаватай формы на Далёкім Усходзе, у Сібіры. Раніца была невясёлая. Над самымі вяршынямі сопак віселі шэрыя хмары. Бяганская.

2. Назва вулкана на Камчатцы і Курыльскіх астравах, гразевага вулкана на Каўказе. Ключаўская сопка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хана́, нескл., ж.; у знач. вык., каму-чаму.

Разм. груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім! Шашкоў. Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́днік, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і тратуар. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. Машара.

2. Тое, што і палавік. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб’е, і падворак падмяце. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Невялікая тонкая пласцінка, кавалак, адколаты па слаі дрэва; трэска. Напалавіну ў шчэпкі пакрышыла, Напалавіну полымем пайшла. Як быццам хата ў тым і саграшыла, Што гэтак доўга хатаю была. Чэрня. [Алёшка:] — Глядзі вунь [Грышка], колькі дробных шчэпак ля камля. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эско́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н. Паказаўся ганаровы эскорт і картэж чорных бліскучых «Чаек». Карпаў. Камедыя з паліцэйскім эскортам была разыграна ўладай наўмысна, каб выдаць за сапраўднасць версію аб тым, што на канферэнцыю напаў натоўп людзей і разграміў яе. Машара.

[Фр. escorte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіні́ца1 ‘пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ‘птушка Parus maior L.’ (Меер Крыч., Арх. Федар., Пятк. 2, ЛП, Яшк. Мясц., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘сініца’, ‘сіваграк’ (ТС), ст.-бел. синица: оӱпрѧм ꙗко синица (XVI ст., Карскі 2–3, 490). Укр. сини́ця, рус. сини́ца, чэш. дыял. sinice, серб.-харв. си́ница, дыял. сје́ница, балг. синѝца, макед. сеница ‘тс’. У сучаснай польскай мове слова невядома, але Брукнер (491) лічыць, што яно захавалася ў прус. sineco ‘сініца’. Большасць даследчыкаў (напр. Міклашыч, 295; Праабражэнскі, 2, 287; БЕР, 6, 661–663 і інш.) выводзяць ад сіні. Фасмер (3, 625) заўважае, што першапачаткова слова, відаць, абазначала разнавіднасць Parus caeruleus, гл. сінюк. Інакш Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113), які лічыць, што птушка была названа па сваім крыку zifi; потым назва, паводле народнай этымалогіі, была пераасэнсавана і звязана з сіні; гл. таксама Скок, 3, 251; ЕСУМ, 5, 236. Параўн. сі́ньдзік ‘сініца’(гл.), а таксама рус. дыял. зи́нька ‘гайка, Parus minor’ (Даль), ярасл. си́нька ‘сініца-маскоўка’, што пацвярджае апошнюю версію.

Сініца2 ‘ягада суніца’ (Тур.), ‘ягада’ (Янк. 2; вілен., Шн. 1). З суніца (гл.) пад уплывам сіні або з польск. sinica ‘тс’, якое таксама, паводле Варш. сл. (6, 115), з sunica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасылацца — спаслацца. Калі ж Вабейка напісаў, што дом пабудаваны .. і што, каб не спасылка на яго, Ціхана, будавацца не дазволілі б, Ціхан адказаў надзвычай рэзка. Хадкевіч. Кавалёва слухала жанчын і была рада, што не пачула, каб хоць адна не паверыла ў свае сілы. Была толькі адна спасылка — на сям’ю. Дуброўскі.

2. Цытата, вытрымка адкуль‑н. або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца ў асноўным тэксце. Бывае, што ў спасылках на крыніцы сустрэнеш набранае петытам імя першаадкрывальніка, першапраходц[а]. Юрэвіч. Прасіў [Кухарчык] толькі адно, каб спасылкі на крыніцы, з якіх бралася тое ці іншае палажэнне, Мая пісала на мове арыгінала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́мар ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)