пражэ́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які многа есць; ненасытны. Пражэрлівае птушаня. □ Прытаіўшыся дзе-небудзь у зарасніку чароту, можна прасачыць, як падкрадваецца пражэрлівы шчупак да сваіх маленькіх ахвяр. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прыпасці.

2. Кульгаць. [Сцяпан] трошку накульгваў на правую нагу. Ціха ішоў — нічога, а калі спяшаўся — і добра такі прыпадаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхадны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які прыходзіць куды‑н. для выканання сваіх абавязкаў, для лячэння і пад., але не знаходзіцца пастаянна на гэтым месцы. Прыхадная нянька. Прыхадныя хворыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развадны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаецца, служыць для разводкі (у 1 знач.). Развадны ключ (для разводкі пілы).

2. Такі, які можна развесці (у 2 знач.). Развадны мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфарма́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць рэформу ў якой‑н. галіне; пераўтваральнік. Гаварыць Анатоль Парфенавіч умее. На словах, здаецца, зямны шар перавярнуў бы. Паслухаеш — такі рэфарматар. Мыслівец.

[Лац. reformator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагакі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сельскагаспадарчая машына для складання стагоў, сціртаў, а таксама для пагрузкі коп на машыны. [Лёня:] — Я бачу, хто такі няўрымслівы — трактарыст са стагакіда. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супастаўля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што можа быць супастаўлены з іншым (іншымі). Супастаўляльныя даныя.

2. Які грунтуецца на супастаўленні; які мае ў сабе супастаўленне. Супастаўляльнае вывучэнне моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрысту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога цяжка або немагчыма наблізіцца; цяжкі для падыходу, узыходжання. Паграбішча было вялізным возерам з багністымі непрыступнымі берагамі. Асіпенка. Імкліва, нястрымна неслася вада ракі то роўнай лагчынай, то паміж непрыступных скал. Галавач. // Такі, якім цяжка авалодаць; які добра абараняецца, добра ўмацаваны. Непрыступная крэпасць. Непрыступны рубеж.

2. перан. Такі, да якога цяжка падступіцца: ганарысты. Галіна сядзела за швейнай машынай халодная, непрыступная. Шамякін. А перад вачамі ўсё так і стаяў высокі, з белымі калматымі бровамі стары, .. горды і непрыступны ў размове. Ракітны. // Уласцівы такому чалавеку. І вось.. [Алесь] сядзіць на заднім сядзенні адкрытай вайсковай машыны. Абапал — два штыхі, два непрыступныя твары пад коскамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які канчаецца смерцю, звязаны са смерцю. Смертны выпадак. Смертны час. // Прызначаны для памёршага. Смертны саван. Смертнае адзенне. Смертная пасцель. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Смертная агонія. Смертныя хрыпы.

2. Такі, які не можа жыць вечна, павінен памерці. Чалавек смертны. // у знач. наз. сме́ртны, ‑ага, м.; сме́ртная, ‑ай, ж. Чалавек. Гэта нас, смертных, абміне такі лёс. А вас, факт, успомняць. Пальчэўскі.

3. Такі, які пазбаўляе жыцця, вядзе да смерці. Смертная кара. Смертны прыгавор. □ [Брыль:] — Ён жа [саюз] абараніў нас ад навалы белых армій і іх саюзнікаў, замежнай буржуазіі, што ў смертнай схватцы прабавала задушыць нас. Колас.

•••

Просты смертны — звычайны чалавек, які нічым не вызначаецца.

Смертны грэх гл. грэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін.Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск. дыял., чэш., славац., в.-луж. sochor ’шост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус. сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)