◎ По́цяж ’сутарга’ (Сцяшк. МГ). Ад по- (*po‑) і ірігну́ць (гл.). Тое ж у літоўскай мове, параўн. літ. traukuos ’сутарга’ (з traukti ’цягнуць, валачы’), якое, аднак, цяжка разглядаць як крыніцу калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́кала (ткача) ’расліна званец, Rhinantus L/ (ТС). Да пікаць: (гл.), параўн. ілюстрацыю: пікала талочыць. Малаверагодная сувязь з рус. пісулька ’пустазелле’ (Тапароў выводзіць з літ. piknie ’чуляўнік/ гл. Балтийские яз., 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піпіка́шка (з дзіцячае мовы) ’зацірка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). У выніку злучэння ў адно слоў піпаі (гл.) і кашка < каша (гл.). Сувязь з літ. pypąs ’малако’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ) сумнеўная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здуле́ць ’сапрэць’ (Сл. паўн.-зах.). З прэфіксам з‑ ад дулець ’тлець; пыліць’ (гл.), якое мае паралель у рус. дулеть, смал., арл. ’гарэць, тлець, а таксама ў літ. dūlė́ti ’прэць, тлець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зматажы́цца ’налегчы’ (Сл. паўн.-зах.). Прыклад: «індычка зматажылася на гусяня і пашла комкаючы» (шчуч.). Улічваючы геаграфію, верагодна, з літ. Крыніцай можа быць matažgóti, matarúoti, mataškúoti ’махаць’, sumatažgóti ’пачаць рухацца, махаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель 2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ^ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марзёк!, варзёк! ’пра пэцканне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Рус. смал. мурзы́к! < мурзы́кнуть ’запэцкаць’, дан. марзануть ’ударыць’. Балтызм. Параўн. літ. murzi ’тс’, якое з mur̃zinti ’пэцкаць’. Параўн. драг. пыцн́ьть! — ’пра аднаразовае пэцканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)