сартавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да сорту (у 2 знач.), да размеркавання па сартах. Сартавая праполка. Сартавыя якасці насення. // Які прызначаны, служыць для вывядзення новых якасных сартоў. Сартавы ўчастак.

2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту. Сартавая пшаніца. Сартавая бульба. Сартавое шкло. Сартавое жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Разм.

1. Жан. да скакун (у 3, 4 знач.). Глянь на Рыту Наскакуху, Колькі спрыту, Колькі руху: Скок ды скок Цераз шнурок. А. Александровіч.

2. Танец або песня хуткага рытму. А потым прыйшоў баяніст, расцягнуў мяхі ды польку, такую нястрымную скакуху ўдарыў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе. Дубоўка. — Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік. Беразняк. / у перан. ужыв. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страхата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца пагрозай для каго‑н. Пазалочаны, сіняхвосты кукарэка, страхата для ўсіх суседніх пеўняў, станавіўся ў позу... Брыль.

2. у знач. вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). А дома ў нас страхата — кругом беспарадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухадо́л, ‑у, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад дажджавой або снегавой вады. І ўлетку, калі на сухадолах пабляклі ўжо фарбы, пойме, .. [крыніцы] вабіла вока веснавой свежасцю. Шамякін. Вагончык стаяў цяпер на мяжы залужскіх палёў і «Новага свету», над сухадолам, што спускаўся на прырэчны поплаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. укладваць — укласці ​1 (у 3, 4 знач.).

2. Р мн. ‑дак. Што‑н. складзенае або ўложанае ў пэўным парадку. Прыгожая ўкладка валасоў.

3. Р мн. ‑дак. Тое, што і укладыш (у 1 знач.). [Артыкулы] цудоўна праілюстраваны сапраўды мастацкімі ўкладкамі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утачы́цца 1, уточыцца; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

утачы́цца 2, утачуся, уточышся, уточыцца; зак.

Точачы, пранікнуць унутр або ў глыбіню чаго‑н. Крот утачыўся ў зямлю. // перан. Разм. Улезці, трапіць куды‑н. [Ніна:] — Пайшла ў будаўнічы тэхнікум. Ды і то ледзь-ледзь утачылася, — з фізікай у мяне няважна. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. Хадкевіч. І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. Васілевіч.

[Польск. firanka з ням. Fürhang.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футля́р, ‑а, м.

Скрынка ці чахол, куды кладзецца якая‑н. рэч, каб захаваць яе ад псавання або пашкоджанняў. Каля ног на тратуары ляжаў футляр ад скрыпкі, шэры, аблезлы, і на ім шапка, у якой ляжала некалькі медзякоў. Галавач. Сяржант, палажыўшы баян у футляр, зняў з паліцы.. [Нінін] чамадан. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халмаго́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія. Асіпенка. А пакліча гусак халмагорак, — Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам — Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)