хваста́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хвастаць.
2. у знач. прым. Якога хвасталі, секлі. Сын бітага, хвастанага бацькі, .. ён [Буланцоў] прагнуў кар’еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліфава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шліфаваць.
2. у знач. прым. Які адшліфаваўся; гладкі. Сярод гэтых купін бліскучымі стужкамі павіваліся часамі палоскі вады, чыстыя, гладкія, як шліфаванае шкло. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліхтава́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шліхтаваць 1.
2. у знач. прым. Які шліхтавалі, падверглі шліхтаванню 1.
шліхтава́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад шліхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бека́р, ‑а, м.
1. Нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.
2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Без павышэння або паніжэння. Рэ бекар.
[Фр. bécarre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гартава́ны і гарто́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гартаваць.
2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. // перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адушаўлёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адушавіць.
2. у знач. прым. Які належыць да свету жывых істот; жывы. // Які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што азначаюць назвы жывых істот. Адушаўлёны назоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апрануць.
2. у знач. прым. У вопратцы, не раздзеты. У вольны час не цягнула паваляцца апранутаму на ложку ці схадзіць у гарадскі парк. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ап’яня́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап’яняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які праводзіць у стан ап’янення. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.
3. Дзеепрысл. незак. ад ап’яняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асне́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.
2. у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пешчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпесціць.
2. у знач. прым. Які сведчыць аб старанным доглядзе. Выпешчаная рука. □ Чарнабровы, выпешчаны твар з падпухлымі мяшочкамі пад вачыма спахмурнеў, пакутліва зморшчыўся. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)