То́ўбаліць ’укладаць у памяць, убіваць у галаву’ (ТС). Відаць, варыянт дзеяслова з аглушэннем пачатковага зычнага, параўн. доўба́ніць экспр. ’гаварыць’ (ТС), лаянкавае до́ўбало дурно́е ’тупы чалавек’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), утворанае паводле тыпу ду́рбало ад ду́рбаць ’дзяўбці ў галаву, настойліва тлумачыўшы’, параўн. літ. dur̃binti ’выдоўбліваць дупло’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́нта 1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.
Плі́нта 2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаду́лька ’гаваруха’ (Касп.). Слова не вельмі яснага паходжання. Бясспрэчна, звязана з гадаць ’гаварыць’, запазычаным з польск. мовы (гл.), але словаўтварэнне вельмі незразумелае. Ад вядомага ў бел. мове гадула ’пустамеля’ (польск. gaduła ’балбатун, пустамеля’, ’балбатлівая жанчына’) мы б чакалі хутчэй гадулка. Утварэнне ад гадула з экспрэсіўным ‑ʼка?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байсялі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969 (4), 131; карэліц.). Паводле аўтараў артыкула, звязваецца з літ. báisioti ’палохаць’. Вельмі няпэўная этымалогія. Хутчэй можна думаць пра кантамінацыю дзеяслова ба́іць, ба́яць (гл.) з нейкім іншым словам. Адносна суфікса ‑с‑ параўн. укр. байса́ ’пустая размова, плявузганне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трахала́ ‘неразумная, бесталковая жанчына ці дзяўчына’ (Рэг. сл. Віц.), ‘растрэпа, неразумная’ (брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж траха́ліць ‘гаварыць смешнае, забаўнае’ (Сцяшк. Сл.). Балцкае субстратнае пранікненне, якое Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 122) суадносіць з літ. trãkas ‘буяны, апантаны’ з характэрнай субстытуцыяй зычных к/х на беларуска-літоўскім паграніччы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.
1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.
2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заіка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець недахоп у вымаўленні — заіканне. [Леўка Здрок], быццам той заіка, які стараецца не заікацца, казаў нараспеў: — Хлеб ды соль вам, госцейкі. Сабаленка. // Гаварыць запінаючыся, з цяжкасцю падбіраючы словы. — Цёця Таня, ... я ... я, — ад хвалявання .. [Ленка] заікалася і чырванела. Шамякін. Пан ад здзіўлення аж стаў заікацца: — Б-бачу, што м-майстар ты в-варты п-палаца! Дубоўка.
2. Незак. да заікнуцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямо́жна, безас. у знач. вык.
1. Не дазваляецца, забаронена. Цішэй — не патрывожце сну, Ступайце асцярожна, Уголас гаварыць няможна. Колас. [Чырун:] — Вы спацелі, і доўга стаяць на марозе няможна. Корзун.
2. Разм. Немагчыма, няма магчымасці; нельга. Стрымаць няможна грамаду, Калі яна на ворага ўзнялася. Корбан. Начальнік заставы яшчэ ўважлівей зірнуў на дзеда Талаша, — Што прымусіла цябе, айцец, ісці да нас? — Няможна стала мне жыць дома. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.
1. Гаварыць некаторы час. Прыемна было пагаварыць з гасцямі на іх мове. Брыль. [Лабановіч:] — А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі! Колас. // Абмеркаваць што‑н., абгаварыць. На зборы Міша ўнёс прапанову пагаварыць аб дысцыпліне. Якімовіч.
2. Перагаварыць аб чым‑н. [Карнейчык:] Я пагавару з начальнікам цэха. Крапіва. Ціма Дакутовіч ніяк не мог выбраць момант, каб сам-насам пагаварыць з дзядзем Косцем. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)