бі́цца, б’ю́ся, б’е́шся, б’е́цца; б’ёмся, б’яце́ся, б’ю́цца; бі́ся; незак.

1. Наносіць пабоі адзін аднаму, распачынаць бойку.

Хлапчукі б’юцца.

2. Весці бой, змагацца.

Б. з ворагам.

3. Ударацца аб што-н., у што-н.

Б. аб сцяну.

4. Калаціцца, кідацца.

Б. ў знямозе.

5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

Сэрца б’ецца.

6. перан., над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

Б. над рашэннем задачы.

7. Разбівацца (пра шкло, посуд).

Крышталь б’ецца.

Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

|| зак. пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -бі́ся (да 1—3, 5 і 7 знач.).

|| наз. біццё, -я́, н. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хілі́цца, хілю́ся, хі́лішся, хі́ліцца; незак.

1. Прыгінацца ўніз, нахіляцца, нагінацца.

Да вады хіліліся вербы.

Буйныя каласы хіліліся да зямлі.

2. Нахіляцца набок.

Судна пачало х. на той бок, дзе была прабоіна.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., да чаго. Набліжацца да чаго-н., да якой-н. мяжы.

Кароткі снежаньскі дзень хіліўся да вечара.

Час хіліўся да восені.

4. перан., перад кім-чым. Здавацца, пакарацца.

Не нам х. перад цяжкасцямі.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, учынкі і пад.).

Было відавочна, куды хіляцца падзеі.

Справа хіліцца ў патрэбным напрамку.

6. Туліцца, гарнуцца да каго-н.

Хлопчык хіліўся да матулі.

7. перан. Мець цягу, сімпатыю да каго-н.

Сын больш хіліўся да бацькі, чым да маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

закла́д, -ду м.

1. закла́д, зало́г;

з. маёмасці — закла́д (зало́г) иму́щества;

узя́ць сто ты́сяч рублёў у з. — взять сто ты́сяч рубле́й под закла́д (зало́г);

вы́купіць з. — вы́купить закла́д (зало́г);

2. (спор с условием) пари́ нескл., ср.; закла́д;

вы́йграць з. — вы́играть пари́ (закла́д);

ісці́ ў з. — би́ться об закла́д; держа́ть пари́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гаць ’гаць, грэбля’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яшкін), ’твань; плаціна’ (Касп.). Вытворныя: га́тка (Нас., Сцяшк.), га́тчына (Нас.). Параўн. рус. гать, укр. гать, польск. gać, чэш. hať, серб.-харв. га̑т, гата і г. д. Прасл. *gatъ, *gatь. Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 6, 108–109. Вытворнае (*g​ā‑t‑ ’праход і да т. п.’) да і.-е. *g​ā‑ісці, праходзіць’; параўн. ст.-інд. gātú‑ ’праход, дарога’, авест. gātu‑ ’месца’. Гл. Слаўскі, 1, 246; Махэк₂, 162; Трубачоў, Эт. сл., 6, 108–109. Сюды ж і вытворнае *gatiti: бел. га́ціць, рус. га́ти́ть, укр. гати́ти, польск. gacić, серб.-харв. га́тити і г. д. (гл. Трубачоў, там жа, 105–106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мараса́, мороса́ ’імжа’, ’павольны няспешны чалавек’ (ТС), ма́рась ’дробны дождж з туманам’ (Сцяшк. Сл.), марасі́ць, мырасі́ць, марусі́ць, моросі́ць, морусі́ць, марашы́ць, марушы́ць ’імгліць, імжэць, ісці (пра дробны дождж)’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; валож., Жыв. сл.), мархаце́ць ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Рус. мороси́ть, моро́сь, моро́х, цвяр. моро́ха ’імжа’, славен. mršeti ’марасіць’, ’церушыць (аб снезе)’, mŕščati ’тс’. Самымі блізкімі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: лат. mirdzinât, merguôt ’марасіць’, męȓga, maȓga, mārga ’дробны, ціхі дождж’, літ. mirgė̃ti ’мігаць’, ст.-грэч. βροχή, βροχετός ’дождж’, βρέχω ’раблю вільготным’, і.-е. *merg(h)‑/*morg(h)‑ (Міклашыч, 202; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563, 583, 602; Фасмер, 2, 657; Фрыск, 1, 267; Бязлай, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́жыць у фразе: год па год не плужыць ’не прыпадае’ (рэч., Нар. сл.). Укр. плужнай* ’шанцаваць’, польск. płnżyć ’добра мецца’, ’квітнець’, ’весціся, удавацца’, ’спрыяць’, Скупацца’, ’быць карысным’, ’апраўдваць спадзяванні’, ’не падводзіць’, славен. ρΐίάϋϊ se ’спароўвацца, выконваць злучку (аб жабах)’, якое Фурлан (гл. Бязлай, 3, 63) аб’ядноўвае разам з рус. кур. плу́жнться ’паволі ехаць, ісці, плесціся за кім-небудзь’. Відаць, рус. лексему не трэба ўлічваць; яна ужываецца паралельна з плугстнться (гл. плугаипща). У такім выпадку плужыць было ўтворана ад плуг > тужыць (< прасл. *pługa > *phditi) — першапачаткова ’араць плугам’, у той час паяўленне плуга азначала ў параўнанні з сахой (* radio) вышэйшую ступень земляробства і, адпаведна, лепшы дабрабыт (Банькоўскі, 2, 6311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сакмо́ ’след, знак ад падэшвы нагі на раллі, пяску’ (Ласт.; гродз., Яшк.). Рус. усх. сакма́ ’каляіна, лясная сцежка, след нагі’, сокма́ ’тс’, якое, як лічаць, з’яўляецца цюркізмам; параўн. казах. sokpa (< sokma) ’сцежка’, чагат. sokmak ’дарога, сцежка’ ад *sok‑ ’біць’ (Радлаў, 4, 526 і наст.). Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 150) лічыць крыніцай рускага слова паўн.-цюрк. sakma ’сцежка’. Іншыя гіпотэзы і літаратуру падрабязна гл. Фасмер, 3, 547. Непакупны, Baltistica, VIII, 1, 1972, 102 лічыць балтызмам, параўн. літ. sekmė ’поспех’, sèktiісці за кім-небудзь’, sěkomis ’услед’. Супраць Анікін (Этимология–1997–1999, 10), які падтрымлівае цюркскае паходжанне слова і крыніцу бачыць у мове беларускіх або літоўскіх татар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тятьісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)