Вішня́к ’птушка дубанос, Coccothraustes coccothraustes L.’ (Ніканчук). Ад вішня. Назва ўзнікла таму, што дубаносы часта шкодзяць садам, асабліва вішнёвым. Параўн. таксама вішнёўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ківі́лка ’мерны сажань’ (ТС). Няясна. Магчыма, да вілках (гл.) ’назва прыстасаванняў з раздвоеным канцом’. Пачатак слова да ка‑ з наступнай асіміляцыяй галосных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́ска 1 ’ласкальная назва кошкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Да падзыву кошак кіс‑кіс.
Кі́ска 2 ’кутас’ (Мат. Гом.). Ад кістка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбрапло́днік ’расліна Pleurospermum’ (Кіс.). Назва ўтворана шляхам асноваскладання ад рабро (гл.) і плод (гл.) паводле знешняга выгляду плода, які мае вострыя канты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сара́ч ’сукно з горшага гатунку воўны’ (стол., Нар. лекс.; Сл. Брэс.). Ад серы (гл. шэры) з суф. ‑ач; назва па колеру тканіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басто́н ’назва тканіны; назва танца’. Рус., укр. босто́н. Запазычанне (у XX ст.) з англ. мовы. Слова паходзіць ад назвы мясцовасці Boston (у ЗША), дзе першапачаткова з’явіўся гэты танец і дзе першапачаткова рабілі тканіну бастон. Але басто́н ’гульня ў карты’, рус., укр. босто́н < франц. boston (рус. мовай запазычанае ўжо ў XVIII ст.), а гэта ад назвы той жа амерыканкай мясцовасці. Фасмер, 1, 199; Шанскі, 1, Б, 176.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брухме́ль ’чалавек з тоўстым жыватом’ (КЭС, лаг.), брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, экспрэсіўныя формы да бру́ха ’жывот’. Прынамсі брухме́ль сустракаецца, напр., у рус. гаворках (таксама ў форме брюхмель!) як назва брызгліны. Можна меркаваць, што назва расліны (ягад) тыпу брухме́ль нейкім чынам асацыіравалася з бру́ха ’жывот’ (аб гэтым сведчыць форма брюхмель у рус. гаворках) і была перанесена на тоўстага, брухатага чалавека. Гл. яшчэ брухе́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыс 1, лысь ’ліс’ (Клім., Дразд.), лысу́к, лысю́к ’маленькае лісянё’ (Дразд.). Да ліс (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).
Лыс 2 ’назва быка з лысінай на галаве’ (КЭС, лаг.), лы́са ’карова з белым ілбом’ (Клім.), параўн. в.-луж. łysa ’назва лысай каровы’, чэш. lysa ’карова з белай лысінай’, славац. lyska, славен. lisa ’белая лысіна ў жывёлы’. Да прасл. lysъ > лы́сы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́та ’вялікія пышныя пакоі ў палацы, харомы; асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах’ (ТСБМ). Рус., укр. пала́та, ст.-рус. полата (XI ст.), ст.-слав. полата ’палац, пакой, шацёр’. З сяр.-грэч. παλατιον ад лац. palātium ’палац’ (гл. Фасмер, 3, 307; тут жа гл. і агляд літ-ры). У значэннях ’назва заканадаўчых або прадстаўнічых устаноў’, ’назва некаторых дзяржаўных устаноў’ запазычанне з рус. палата ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арцабніца, арцабо́вая посцілка (Бір. дыс.). Назва посцілкі па знешняму выгляду нагадвае шахматную (шашачную) дошку: у клетку; параўн. у Насовіча арца́бніца ’шашачніца са скрынкай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)