Мала́й, мала́йчык ’бохан хлеба’, стол. ’маленькая булачка’ (Сл. Брэс., ’булачка з вотруб’я для прыгатавання квасу’ (драг., лельч., Вешт.), ’недапечаны хлеб’, ’хлеб з грэцкай мукі’ (Ян.), ’дранікі’ (рэч., браг., Мат. Гом.). Укр. мала́й ’хлеб з кукурузы, гароху ці проса’, ’глёўкі хлеб’, ’проса, Panicum miliaceum’; рус. мала́й ’каша з прасяной мукі’. Запазычана праз укр. мову з рум. mălaiu ’кукуруза’ (< melʼ latu ’чорная прасяная мука’) (Фасмер, 2, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальчэк ’слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі’ (барыс., Шатал.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) ма́льчик ’прыстасаванне, у якое ўстаўляецца шпулька з пражай пры перамотванні’, кубан. ’драўляны стрыжань, злучаны з верацяном (у млыне)’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ад ма́льчык ’хлопчык’. Параўн. аналагічны перанос лексемы дзед ’апорны слуп у гаспадарчым будынку’, ’лучнік, светач’, ’прыстасаванне для трапання льну’, ’прыстасаванне, у якое ўстаўлялі матавіла’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мелодыя ’напеў, матыў’, ’музыкальнасць, меладычнасць’ (ТСБМ), ст.-бел. мелодийный (XVII ст.) ’меладычны’, меледия ’мелодыя’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. melodyja, якое з с.-лац. melōdia < ст.-грэч. μελῳδία ’спосаб спявання’ < μέλος ’песня’ + ᾠδή ’спяванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165; Фасмер, 2, 596). Памылкова Крукоўскі (Уплыў, 77) выводзіць бел. лексему з рус. мелодия ’тс’, якое запазычана са ст.-бел. ці ст.-польск. мовы (Мольнар, SSlav., 6, 1966, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млосць, паст. млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус. мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск. mdłość. Гл. таксама млець, мдле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́фта1 ’адкрыты з двух бакоў цёплы мяшочак для сагравання рук’ (ТСБМ), му́хта ’тс’ (драг., КЭС; Бяльк.). Запазычана з польск. mufta або з рус. му́фта, якія з гал. mouwtje < mouw ’рукаў’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 348; Фасмер, 3, 18). Канец слова аформлены паводле кофта.

Му́фта2 ’прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў’ (ТСБМ). З ням. Muffe ’тс’. Аформлена паводле муфта1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушке́т1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).

Мушке́т2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мэмляцца, мімлятісе ’марудна што-небудзь рабіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рус. мумлить, мумрить ’смактаць, павольна жаваць’, каш. mumlac ’тс’, н.-луж. mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić ’жаваць з цяжкасцю’, укр. мимрати ’рабіць марудна’. Паўд.-слав. лексемы семантычна трохі аддаленыя ад бел. Гукапераймальнае. Параўн. с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць, як бяззубы’ (Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 11, 162; Фасмер, 3, 9). Гл. таксама му́мліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяжпе́рстніца, міжперсніца, мяжыперсьніца ’ворлікі звычайныя, Aquilegia vulgaris L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1, Касп.), мяжперсціца ’гусялапка востравугольная, Alchemilla (L.) acutangula Buser’ (Дэмб. 1; паўн.-усх., Кіс.), міжыпірніктрава, што расце вясной на лузе на поплаве, у якой ліст нагадвае пяць пальцаў рукі’ (КЭС, лаг.). Рус. междуперстница — некалькі іншых назвах раслін; смал. межепарщица, межиперстица ’гусялапка’. Да мяжыперніца (гл.). Расліны ўжываліся ў народнай медыцыне ў якасці прысыпак пры септычных захворваннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́мліць ’невыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)