Ла́йза ’валацуга’ (корб., Нар. лекс.). Польск. і каш. łajza ’тс’. Дарашэўскі (4, 254) мяркуе, што, магчыма, яны па ходзяць з ням. Laus ’вош’. Аднак можна дапусціць, што ад łazić ’лазіць’, як укр. лазя, лаза ’валацуга’, ’змяя’. Дыфтонг ‑ай‑ надае экспрэсіўнасць, магчыма, пад уплывам лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рачча ’урочышча’ (стаўб., Прышч. дыс.). З больш ранняга *урочье, часцей уро́чышча (гл.) (ад урок ’умова, дагавор’), г. зн. ’устаноўленае месца, якое мае сваю назву’; цяжка вытлумачыць перанос націску на пачатак слова, магчыма, у выніку пераасэнсавання пачатковага складу слова як прыстаўкі ву‑ (вы‑), якая заўсёды выступае пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асцяро́га. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова асцера́гаць ’папярэджваць пра небяспеку’, утворанага з прыстаўкай а‑ (< о‑) ад сцерагчы (гл.). Адсюль з суфіксам ‑ьн‑ утварыўся прыметнік асцярожны, ад якога назоўнік асцярожнасць. Форма острожность у XVII ст. (Гіст. мовы, 1, 295) пад польскім уплывам. Остеречи(ся) ужо ў старарускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца (пра грушы, бульбу)’ (Сцяц.), ба́біцца ’старыцца, маршчыніцца (пра твар)’ (Гарэц.). Вытворнае ад ба́ба1 (гл.). Параўн. таксама бабчыцца (< бабка). Параўн. укр. бабі́ти ’зморшчвацца’, чэш. babčeti ’зморшчвацца (пра яблыкі)’. Попавіч (ЈФ, 19, 168) бачыць тут утварэнне ад прасл. bab‑ (bob‑|bob‑; гл. пад баб-).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адо́нак ’зроблены з колікаў, палак і галля насціл, на якім складаецца (кідаецца) сена ў стог’ (Янк. Мат., Бір. дыс., ДАБМ, Шат.), ’астаткі збожжавай або сеннай сцірты’ (Нас.), адзёнак ’стог сена’ (Янк. I, ДАБМ, Некр.), адзёлак ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ), адонішча падножка’ (Арх. Бяльк.) да дно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяне́ўе ’маладое пер’е, адросткі пер’яў пасля лінькі’ (Жд. 2; кам., ЛА, 1), пяне́ўя ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), пнеўе ’тс’ (ЛА, 1). Зборны назоўнік ад пень (гл.), параўн. пні ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), пену́шкі (піну́шкі) ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раму́лле зборн. ’старыя рэчы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Блізкае да шматлікіх утварэнняў у рускай мове з варыянтным коранем ром‑/рем‑, параўн. рему́га ’акравак, рызман’, ро́мух ’тс’ і пад. Фасмер (3, 469) рус. зборн. ремьё ’шмаццё’ са спасылкай на Бадуэна дэ Куртэнэ адносіць да ре́мень, гл. рамень, рэмень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́гель ’пояс, які злучае дзве кроквы паміж сабой’ (кам., Нар. сл.). З польск., параўн. вялікапольск. rygle ’тс’, якое з ням. Riegel з тым жа значэннем (Басара, Terminol., 2, 51); ‑о‑ ў першым складзе пад уплывам рог, рогі ’перасячэнне схілаў страхі’ (ц.-палес., усх.-палес., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саля́рка ’саляравае масла’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Кандэнсацыя словазлучэння саля́равае масла ’прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.’, дзе саляравае ад лац. solaris ’сонечны’ < sol ’сонца’ (Голуб-Ліер, 445). У беларускай, хутчэй за ўсё, непасрэднае запазычанне з рус. соля́рка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́каратка ’скручанае месца ніткі, вяроўкі’ (ТСБМ, Касп., Жд.; мёрск., Ск. нар. мовы; ЛА, 5; Сл. ПЗБ), су́курытка ’завіток валос’ (Бяльк.), су́караць ’малады бярэзнік для звязвання калоў у агароджы’ (Мат. Маг.). Рус. зах. су́коротка, су́короть ’тс’. Да су́карак (гл.) пад уплывам кароткі, караціць. Параўн. сукрут, сукрутка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)