нявы́трыманасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявытрыманага.

2. Адсутнасць цвёрдасці, паслядоўнасці ў дзеяннях. Палітычная нявытрыманасць. □ [Ала] паспела ўжо добра-такі надакучыць хлопчыку. А ведаеце чым? Сваёй нявытрыманасцю. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўда́члівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не шанцуе, у якога ва ўсім няўдачы. Гэтыя мілыя дзяўчаты, з якіх дзве ўжо настаўнічалі, былі дочкамі няўдачлівага заняпалага купца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Моцна спужацца, напужацца; перапалохацца. [Зоська:] Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны .. Мы, здаецца, спачатку перапужаліся, а пасля нічога. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыфмава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рыфмаваць.

2. у знач. прым. Такі, у якім ёсць рыфма, з рыфмамі, у якім рыфмуюцца радкі. Рыфмаваная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смычко́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, на якім іграюць пры дапамозе смычка. Смычковыя інструменты. // Які прызначаны для выканання на такіх інструментах; які выконваецца на такіх інструментах. Смычковы квартэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усенаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць усяму народу, ахоплівае ўвесь народ. Усенароднае свята. Усенароднае сацыялістычнае спаборніцтва. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ. Ахова прыроды — справа ўсенародная. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́мкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цямлівы. [Пан:] — Ты, відаць, хлапчына цяжкі, А цяпер такі загад: Я зайграю на раялі, А ты ўтор мне падбяры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́лезнытакі вялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл. *toli, *tolě ’так, столькі’, параўн. укр. дыял. толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус. дыял. то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус. толи ’потым, і, а’, польск. tyle ’так многа’, дыял. toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш. дыял. toli ’столькі, так многа’, н.-луж. toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен. toli ’так, столькі’, старое серб.-харв. toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав. толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ. tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сле́пець (сьле́пяць) ‘сырая пагода з мокрым снегам’ (навагр., Жыв. сл.). Рус. слепня́к ‘мокры снег камякамі’. Ад сляпы, параўн. сляпы́ снег ‘снег пры яркім сонцы’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, ‘такі, што слепіць вочы’, гл. сляпучы ‘які слепіць вочы’ (там жа); мяркуючы па рэдкасці суфікса ‑etь (параўн. Вондрак, Vergl. gr., 1, 483), даволі архаічнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)