Лабэціна ’вялікі лоб’ (Шат., КТС, А. Калюга), ’лоб’ (Жд. 2). Да лоб 1 (гл.). Галосную ‑э‑ ў суфіксе можна разглядаць як працяг літ. суф. ‑eta(s). Параўн. лаба́ціна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́жалапаць ’выжлуктаць, выхлебтаць’ (Сцяц., Зэльв.). Запазычанне з польск. wyżlopać ’выхлебтаць, прагна выпіць, апаражніць’, якое ў сваю чаргу з літ. žliaũbti ’прагна есці, лопаць, аплятаць’ (Малько, Бел.-польск. ізал., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баршч ’расліна баршчэўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (Кіс., Нас.). Запазычанне з польск. barszcz ’тс’ (прасл. bъrščь), Кюнэ, Poln., 43. Бел. форма гэтага слова — боршч (гл.; там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расакі́ля ’гусялапка востравугольная, Alchemilla acutangula’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм; паводле аўтараў слоўніка з літ. rasakilà ’тс’, што з rasá ’раса’ і kìlti ’узнімацца, уздымацца, расці, павялічвацца’. Параўн. расі́чка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэке́ша ’поўная або неахайная жанчына’, раге́ша ’неахайны чалавек’ (смарг., бярэз., Непакупны, Связи, 194). З літ. rekešỹs ’разгалістае дрэва; няўклюда’, rẽkežis, rekežỹs ’бясформенная рэч’ (Непакупны, там жа). Гл. яшчэ рагеша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухаве́трыца ’сухавей’ (Сл. ПЗБ, Рагаўц.), сюды ж, відаць, сухаве́траны ’смярдзючы, з непрыемным пахам’ (Ян.). Да спалучэння суха (гл. сухі) і ве́цер (гл.), магчыма, пад уплывам літ. saũsvejis, гл. сухавей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ркаць ‘падаваць голас (пра гусей)’ (карэліц., стаўбц., ЛА, 1). Гукапераймальнае, магчыма, пад уплывам літ. ker̃kti ‘кракаць’ з характэрнай перадачай k > t, гл. ке́ркаць ‘гагатаць’ і та́ркаць ‘крычаць (пра гусей)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́нтамі ’часам, перыядамі’: пуншамі прыстае хвароба (Цых.), ’час ад часу, прыступамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ) ’з перапынкамі’ (валож., ЛА, 2; Сцяц., Жд. 3), параўн. літ. punktais ’тс’. Да пунт (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́рамасць, нермасць ’турбота’ (Сл. ПЗБ). Запазычанне з літ. nerimastis ’трывога, турбота’, параўн. таксама нема- расце, гл. Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 184; Яна ж, 22, 193; Лаўчутэ, Балтизмы, 70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пага́лам у выразе: Пага́лам нашы галоўкі ’прапалі нашы галоўкі’ (Хрэст. дыял., 334; віц.). З літ. pagalam ’прапала’: paĄ‑galam, ад gälas ’канец’ (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30; Лаўчутэ, Балтызмы, 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)