карт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гоначны мікралітражны аўтамабіль з матацыклетным рухавіком і без кузава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заці́шны, -ая, -ае.

1. Бязветраны, ціхі.

З. бок.

2. перан. Без значных падзей, ажыўленай дзейнасці.

Зацішныя дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап. (разм.) Апырскацца; запэцкаць сябе чым-н.

А. брудам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзялі́масць, -і, ж.

У матэматыцы: уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлы лік без астачы.

Прыкметы дзялімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душагрэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (разм.).

Цёплая жаночая кофта без рукавоў.

Аксамітавая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

Д. пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́ма, прысл.

1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

2. Моўчкі, без слоў.

Цётка н. енчыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца без чаргі, па-за вызначаным тэрмінам.

Н. адпачынак.

|| наз. нечарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаадука́цыя, -і, ж.

Набыццё ведаў самастойна, па-за навучальнымі ўстановамі, без дапамогі выкладчыкаў.

|| прым. самаадукацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́ўт, -у, М ра́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Урачысты званы вечар без танцаў; прыём.

Запрасіць на р.