Се́міны ‘збожжа, якое прызначана на насенне (у процілегласць е́мінам — збожжу, якое прызначала на ежу)’ (Нік., Оч.), ‘насенне’ (Касп.), се́мінка ‘насенная бульба’ (Янк. 3., Бяльк., Юрч., Нар. сл., Нар. лекс.). Рус. пск., наўг., цвяр. се́мины ‘збожжа на насенне’, каш. senionka ‘насенная бульба’. Ад сем‑ (гл. семя) з суф. ‑ін, ‑інк(а); магчыма, фанетычна трансфармаванае *семяны, мн. л. ад семяно́ ‘насенне’ (усх.-бел., ЛА, 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сена́т ‘савет старэйшын, вышэйшы орган дзяржаўнай улады’ (ТСБМ), сэна́т ‘тс’ (Некр. і Байк.), сано́т (Рам. 4). Новае запазычанне з рус. сена́т ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 81) або з польск. senat ‘тс’, якія праз ням. Senat з лац. senātus ‘савет старэйшын’ < senex ‘старац’; гл. Фасмер, 3, 601. Ст.-бел. сенатъ, санатъ, сэнатъ з польск. senat < лац. senātus ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скака́ць ‘падскокваць’, ‘танцаваць’, ‘хутка бегчы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Шымк. Собр., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), параўн. укр. скака́ти, рус. скака́ть, польск. skakać, чэш. skákati, славац. skákať, серб.-харв. ска́кати, ска̑че̑м, славен. skákati, балг. ска́кам, макед. скака, ст.-слав. скакати. Прасл. *skakati. Ітэратыў да скочыць < скок (гл.); Фасмер, 3, 630; Махэк₂, 547; БЕР, 6, 716; Борысь, 550.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сля́каць ‘слота, мокрае надвор’е’ (ЛА, 2), сля́коць ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. дыял. сля́ка, сля́коть, слякота́ ‘тс’, рус. сля́коть ‘тс’, ст.-польск. śląkwa, słęka, польск. sląka ‘дажджлівае надвор’е, снег з дажджом’, серб.-харв. сле̏ка ‘марскі прыліў’. Прасл. *slęk‑/*słǫk‑, адсюль польск. дыял. ślęknąć ‘прамокнуць, вымакнуць’, відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. літ. šlė̃kti ‘пырскаць’, šlakas ‘кропля’ (Фасмер, 3, 682; ЕСУМ, 5, 314; Астроўскі, ABSI, 27, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала 1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел. снадный ‘зручны, выгадны, лёгкі’, дыял. укр. сна́дний ‘лёгкі, падатлівы, шчодры’, рус. смал. сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск. snadny ‘лёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл. *snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спірт ‘алкаголь, гаручая вадкасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), спіры́тус ‘тс’ (Стан., Некр. і Байк., Сержп.), спіры́т ‘тс’ (Стан.). Запазычаны праз польск. spirytus ‘тс’ і рус. спирт ‘тс’ ці непасрэдна з старога ням. Spirit ‘тс’, што з лац. spīritus ‘дух’, ад spīrāre ‘дыхаць’; пераход ‘дух’ → ‘алкаголь’ адбыўся ў жаргоне алхімікаў (Сной₂, 738). Гл. Брукнер, 509; Фасмер, 3, 735; ЕСУМ, 5, 372.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́рац ‘жабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл. *starьcь (параўн. укр. ста́рец ‘жабрак’, рус. ста́рец ‘стары’, польск. starzec, чэш. stařec, балг. ста́рец, макед. старец), якое ўтворана ад прасл. *starъ ‘стары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. зах., паўд. ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск. starczyć (з XV ст.), ст.-польск. staczyć, чэш. stačit, славац. stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл. *statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл. *statъkъ ‘статак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).
Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць 3 ‘ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурдзі́на, сурдзі́нка ’прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных інструментах’ (ТСБМ), сурды́на ’тс’ (Некр. і Байк.), пад сурдзі́нку (сурды́нку) ’ціха, прыглушана; цішком, употай’ (ТСБМ; Полымя, 1998, 3, 248). Праз рус. сурдина або польск. surdyna з франц. sourdine < італ. sordina (sordino) ’тс’, утворанага ад sordo ’глухі, прыглушаны’, што, у сваю чаргу, узыходзіць да лац. surdus ’глухі, які глуха гучыць’ (Фасмер, 3, 806; ЕСУМ, 5, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)