папаздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Разм. Здзекавацца доўга, неаднаразова. [Блецька:] — Колькі Гальвас папаздзекаваўся некалі з мяне, .. і колькі бывала каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парассо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Двор быў адгароджаны старым частаколам. Яловыя частаколіны парассоўваліся ў бакі, і дзіркі паміж імі пазабіваны дошкамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрухля́вець, ‑ее; зак.

Тое, што і патрухлець. Вокны ў доме патрухлявелі. Чорны. Ніякіх змен не ўбачыў.. [Антось] ні ў вёсках, ні на хутарах. Толькі будынкі пастарэлі, ураслі ў зямлю, патрухлявелі платы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Тое, што і паўзыходзіць. Была пара з вальнейшым часам. Сяўба скончылася. Ярына паўсходзіла даўно і добра. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́гліць, скоглю, скогліш, скогліць; незак.

Абл. Жаласна павіскваць; скуголіць (пра жывёлін). // Жаласна плакаць (пра чалавека). Як загаварыць [Яўхім], дык, здаецца, спявае. І не так сабе спявае, а проста-такі скогліць, енчыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Спрабаваць на смак; каштаваць. Пірагом запах хлеб — хто яго спытваў калі, той пірог. Лобан. // Есці. — Я даўно сала не спытваў, — сказаў тужліва Міхалючок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́шня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець. Вы паглядзіце, гумно ў вас там стаяла добрае з сушняй. Ермаловіч. У сушні .. [Зося і Міхалка] прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлефані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Работнік тэлефоннай станцыі.

2. Ваенны сувязіст, спецыяліст па пракладцы тэлефоннай лініі. Камандзіры батарэй і гарматных разлікаў пачалі ставіць гарматы, і тэлефаністы пацягнулі тэлефонныя правады. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рнасць, ‑і, ж.

1. Згушчэнне хмар; воблачнасць. Хмарнасць сышла з неба, і перад вечарам з’явілася сонца. Чорны.

2. перан. Нацягнутасць, напружанасць. У дачыненнях між бацькамі і дзецьмі наступіла нядобрая хмарнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурба́н, ‑а, м.

1. Абрубак дрэва; кароткае бервяно. Прайшоўшы да кустоў, я, не спяшаючыся, разматаў і закінуў вуды, потым прысеў на чорны дубовы цурбан. Ляўданскі.

2. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнае чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)