пакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. і чаго. Раскрышыць нейкую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Пакрышыць пячэнне. Пакрышыць птушкам хлеба. // Нарэзаць дробнымі кавалачкамі што‑н. Пакрышыць бульбу на скрылікі.

2. Паламаць на дробныя часткі што‑н. Хлопец адбіваўся, пакуль не пакрышыў прыклад нямецкага карабіна. Шахавец. Калі.. [слана] не затрымаць, ён пакрышыць усе клеткі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паваро́чацца 1, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вярнуцца, прыйсці, прыехаць назад — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [сяляне] паварочаліся адвячоркам, .. а некаторыя дык і зусім на змярканні. Крапіва.

паваро́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Варочацца з боку на бок некаторы час.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абярнуцца, упасці, пападаць — пра ўсё, многае. Усе збанкі паварочаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

1. каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.

2. чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар. Навуменка. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Пташнікаў.

•••

Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.

2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перакусваць — перакусіць (у 2 знач.). Перакуска заняла не больш чвэрткі гадзіны, і.. рыбакі — усе разам — пачалі распраўляць невад. Хадкевіч.

2. Разм. Ежа, якой перакусваюць; закуска. Пасля таго, што чулі мае вушы, наўрад ці палезла б мне ў рот цешчына перакуска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Перапынак паміж урокамі. Вялікая пераменка. Малая пераменка. □ У часе пераменак па калідорах і аўдыторыях усе яны шумелі, ганяліся адны за другімі, дурэлі, як гэта ўласціва моладзі. Колас.

2. Камплект (бялізны, адзення) на змену. [Галя:] — Ну, пасцель. Пераменку такую-сякую. Рабочую адзежу трэба мець. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́сціся, есца; пр. елася; незак.

1. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці есці. На свежым, паветры добра есца. □ І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і лілося. Чорны. [Аўгінка] стала снедаць, запіваючы хлеб халодным малаком. Але елася бег смаку. Чыгрынаў.

2. Зал. да есці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́вязь, ‑і, ж.

1. Ніжняя полая частка песціка ў кветцы, якая пасля апылення ператвараецца ў плод. Галіна яблыні, уся ў светла-зялёных камячках завязі, ціха пагойдвалася над самай фіранкай каля стала. Хадкевіч. На ляшчыне.. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. // Маленькія недаспелыя плады. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.

2. Узнікненне, утварэнне плода. Пачатак завязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы. // Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці. Дадзіёмаў. // Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу. // Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.

2. перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)