га́ечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гайкі, прызначаны для яе. Гаечная разьба. Гаечны ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газазва́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газазваркі, прызначаны для яе. Газазварачныя работы. Газазварачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гектаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для гектаграфавання. Гектаграфічнае чарніла.

2. Які робіцца гектаграфаваннем. Гектаграфічнае друкаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімнасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гімнастыкі, прызначаны для яе. Гімнастычныя практыкаванні. Гімнастычны гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсто́йны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ачышчэння вадкасці шляхам адстойвання. Адстойная камера. Адстойны бак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да візіту. Візітная картка. // Прызначаны для візіту. Візітны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альбома. Альбомны ліст. // Прызначаны для альбома. Альбомныя вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпарны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выпарэння. Выпарная здольнасць. // Прызначаны для выпарвання. Выпарная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены, створаны вытраўленнем. Вытраўны ўзор.

2. Прызначаны для вытраўлення. Вытраўная фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абме́нны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абменам. Абменныя аперацыі. // Прызначаны для абмену. Абменны фонд. Абменны пункт.