Трудано́шка ‘скураная сумка для грошай’ (Шат.). Першапачаткова, відаць, *трутаношка, параўн. рус. трутоно́ша, трудоно́ша ‘скураная сумачка, у якой насілі крэсіва, крэмень і трут’, пазней у выніку дээтымалагізацыі — трудоно́ска ‘швейны рабочы кашэль, сумка для швейнага прыбора, прылады, апарата’. Да трут, гл. Параўн. аналагічнае па ўтварэнні тырбано́шка ‘скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Бяльк.), відаць, у выніку збліжэння з торба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кы́ць-кыць 1 ’ціп-ціп (да курэй)’ (Сл. паўн.-зах.). Падзыванне для курэй тэрытарыяльна вельмі абмежаванае (параўн. ДАБМ, 307).
◎ Кыць-кыць 2 ’падзыванне для катоў’ (З нар. сл., Нар. лекс., Дразд.). Гл. кіці-кіці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раска́ты мн. л. ’двухкалёсны воз для вывазу лесу’ (Касп.), ’калёсы (воз) для возкі бярвенняў’ (Бяльк., Мат. Маг.). Ад раскаці́ць ’расцягнуць, развесці’, першапачаткова ’расцягнуць пярэднюю і заднюю частку воза, каб павялічыць яго даўжыню’, гл. каціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэге́ля, рагеля ’від кломлі (рыбалоўная прылада)’ (ТС). Укр. раге́ля ’рэдкая сетка для лоўлі ракаў’. Магчымая сувязь з літ. назвай палазоў для перацягвання бараны ragelės. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз 2), сані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́бка, сто́пка, сцёпка ‘варыўня’, ‘малая хатка для гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Янк. 1; пін., Шн.; Ян., Мат. Гом.), ‘сушыльня’ (Др.-Падб.), ‘памяшканне для авечак і цялят’ (Чач.). З істобка (гл. істопка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аза́сь ’вокліч для адгону сабак’ (Гарэц.). Гл. зась.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке-ке-ке ’падрыўныя для гусей’ (ДАБМ). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кес-кес-кес! падзыўныя для гусей (ДАБМ). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)