хлы́нуць, ‑не; зак.
1. Паліцца адразу, раптоўна, пацячы патокам. З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабою пясок, кусочкі дрэва, траву. Колас. [Максім Багдановіч] хацеў нешта сказаць, але хлынула кроў з горла... С. Александровіч. / Пра святло, паветра і пад. Расчыніліся дзверы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам. Адамчык. Не прачнуўся.. [баец] ні ад скрыпу дзвярэй, ні ад святла, што хлынула сюды з аснежанага, сонечнага двара. Брыль. / у перан. ужыв. Паэт захапляецца сілай чалавечага розуму, мудрасцю і прагрэсам навукі, але яго турбуе, трывожыць, каб гэта навука ў руках нелюдзяў не хлынула новым горам на жыццё людзей. Бялевіч. // перан. Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра думкі, пачуцці і пад.). І абаім ім [мужу і жонцы] сэрца сціскаецца, Дум усялякіх хлынула цьма. Купала. Морам хлынула ў душу Хадкевіча радасць і шчасце. Васілевіч.
2. Раптам прыліць да твару (пра кроў). Саша адчула, як да шчок, да вушэй хлынула кроў, запульсавала ў шыі, у скронях, а ў грудзях стала пуста і холадна. Шамякін. «От халера», — папракнуў я сябе за сваю назойлівасць і тут жа сам пачырванеў — адчуў, як хлынула кроў да шчок — ад таго, што прымусіў людзей хвалявацца. Чыгрынаў.
3. Імкліва, раптоўна, усёй масай пайсці, накіравацца куды‑н. (пра людзей). Танец якраз кончыўся, і, разагрэтыя полькай, хлопцы і дзяўчаты хлынулі ў сенцы. Асіпенка. Празвінеў званок. У вагоны хлынулі людзі. Гурскі. // перан. З’явіцца ў вялікай колькасці. У майстэрню хлынулі заказы.
•••
Кроў хлынула ў галаву гл. кроў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбаць ∼ брэгаць?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурлі́ць ’бурліць’. Рус. бурли́ть, укр. бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус. бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчы́ца. Рус. волчи́ца, укр. вовчи́ця, польск. wilczyca, серб. ву̀чица і г. д. Прасл. *vьlčica. Фармальна ўтварэнне суф. ‑ica ад *vьlkъ ’воўк’. Але ставіцца пытанне пра адпаведнасць часткі слова *vьlči‑ і.-е. утварэнню. Параўн. ст.-інд. vr̥kī́, літ. vilkė і г. д. (гл. Зубаты, LF, 25, 239; Мікала, Ursl. Gr., 120; Траўтман, 359; Фасмер, 1, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́лман ’анучнік, зборшчык утыльсыравіны’ (Сцяшк.). Без адпаведнікаў. Слова па структуры нагадвае запазычанне, але відавочна малы арэал распаўсюджання лексемы сведчыць пра магчымы рэгіянальны наватвор. Хутчэй за ўсё, адантрапанімічнае ўтварэнне. З магчымых слав. паралелей звяртаюць на сябе ўвагу рус. зах.-бран. калманоги ’кульгавы’, бел. калматы ’касматы’ (гл.), адна к разглядаемае слова наўрад ці суадносіцца з імі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўкнуць 1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.
Ке́ўкнуць 2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́рка 1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка 2?
Бе́рка 2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус. дыял. бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)