Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр. поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́плівы ’які крадзе хутчэй за іншых’ (Нас.). Да па і хапа́ць ’хватаць’ (гл.). Параўн. пахапа́ць ’пакрасці’ (Нас.). Іншае ж значэнне ў паха́плівы ’лёгкі на пад’ём’, відаць, з ⁺падхоплівы ’які хутка падхопліваецца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахва́т ’месца, якое часта трывожыцца’ (КЭС, лаг.). Не зусім ясная семантыка. Да па (< прасл. po‑) са значэннем паступовасці і шматразовасці дзеяння і хватацца ’хапацца’ < прасл. xvatati, якое з su̯e‑ > svojь > свой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́часаваць ’пачакаць’: у выразе пачасуй ’пачакай’ (пін., Сб. 1866, Нас.), рус. пск., цвяр. почасить ’пачакаць, патрываць з гадзінку’, серб.-харв. по̀часити ’тс’. Беларуска-руска-сербска-харвацкая ізалекса. Да па і час (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачура́цца ’адмовіцца, адцурацца’ (Касп.). Да цурацца (гл.). Аб мене ц > ч гл. Карскі, 1, 363. Прыстаўка па замест ад‑ — уплыў балт. моў, параўн. pa‑šaūktiадклікаць, paneigimasадмаўленне, pasitraukti, pa‑eitiадысці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотать ’вязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мысл ’намер’ (Нас.), помыслы ’мыслі, думкі’ (Бяльк.), памыем ’задума’ (Сл. Скар.). Рус. помысел ’намер’, польск. pomysł ’думка; задума’. Ад по‑мысяіць > мысліць (гл.), аналагічна падулі па, пбдумы ’ўрокі’ ад думаць (ЛА, 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сяч (ганц., Сл. ПЗБ) ’высечаны ўчастак лесу’, рус. посёча ’месца рубкі лесу’ (Сл. Салж.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па ад *‑sekti > *‑seči з семантыкай выніковасці дзеяння. Роднаснае да пасека, сячы. секчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)