Па́часаваць ’пачакаць’: у выразе пачасуй ’пачакай’ (пін., Сб. 1866, Нас.), рус. пск., цвяр. почасить ’пачакаць, патрываць з гадзінку’, серб.-харв. по̀часити ’тс’. Беларуска-руска-сербска-харвацкая ізалекса. Да па‑ і час (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)