весялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.
Разм. Жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца. Вольцы тады было яшчэ не больш васемнаццаці год, і гэта была самая лепшая танцорка і заўзятая весялуха. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загуча́ць і загучэ́ць, ‑чыць; зак.
Пачаць гучаць, гучэць. // Прагучаць, прагучэць. Вось-вось загучыць адыходны гудок. Зарыцкі. — А што ты зробіш, — панура абазваўся Гушка, і ў голасе яго загучэла ўпартая нецярплівасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.
Разм. Даць каманду, загадаць што‑н. зрабіць, выканаць. З цэнтра закамандавалі некаторым гарнізонам перамясціцца.. у акругу. Чорны. — Адчыняй! — уладна і сярдзіта закамандаваў хтось з двара. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысуту́лены, ‑ая, ‑ае.
Трохі сутулы, сутулаваты. Цяпер .. [Піліпчык] быў прысутулены, маўклівы, са спушчанымі ўніз вачамі. Чорны. Варвары чамусьці без усякай сувязі прыходзіць на памяць прысутуленая шырокая Алесева спіна і яго твар. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пстрыку́н, ‑а, м.
Разм.
1. Пра легкадумнага маладога чалавека. [Максім:] А гэты пстрыкун (паказвае на Леаніда) — хутка выйдзе за доктара. Чорны.
2. Разм. іран. Пра чалавека, які злуецца, фыркае, выказвае сваю незадаволенасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.
Зняць з сябе адзенне. [Люба] раздзелася, легла ў свежую пасцель, і сапраўды-такі ніколі большай асалоды яна не перажывала. Чорны. // Распрануцца. — Раздзеньцеся ў пакоі, — папярэдзіла .. [Ліба] гасцей. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́нны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з рэменя, рамянёў; скураны. На высокім сядзенні, па-запраўску трымаючы туга нацягнутыя раменныя лейцы, сядзела маладая паненка. Колас. [Стафанковіч] .. стаяў.., ссунуўшы набакір блінаватую шапку з раменным казырком. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл. папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. Чорны.
•••
Падоўжная піла гл. піла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.
1. Выказаць свае скаргі, нараканні. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.
2. Бедаваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Перачакаць якія‑н. падзеі, хаваючыся, туляючыся дзе‑н. [Наталі] трэба было рушыцца ў дарогу, на ўсход, у далёкі гарадок, ператуляўшыся дзе-небудзь тут дзён чатыры. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)