паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.

Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрыве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць. крывым, кульгавым. [Несцер:] — Кульгаю, чалавеча, акрывеў, што зробіш. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аняме́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Прымусіць стаць падобным на немца па мове і звычаях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злайда́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Стаць лайдаком. Убіўшыся ў лёгкую службу, Пракоп.. злайдачыўся. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяле́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць мелкім; памялець, абмялець. Азярцо за некалькі дзён.. зусім змялела. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залілаве́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца ліловым колерам, паказацца (пра што‑н. ліловае).

2. Стаць ліловым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачамярэ́ць, ‑эе; зак.

Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) сацыялістычным.

2. толькі незак. Зал. да сацыялізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак., каму.

Разм. Узяць у доўг (у 1 знач.), стаць даўжніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ясні́цца, ‑ніцца; зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)