юр, ‑у, м.

Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яхі́дны, ‑ая, ‑ае.

Каварны, хітры, з’едлівы. — А якая яна [настаўніца] — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная. Колас. Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека? Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.

2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесклапо́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесклапотнага; бестурботнасць. Букрэева бесклапотнасць і багатырскі яго сон заспакоілі трохі дзеда Талаша. Колас. Успаміны нагадвалі.. [Міколу і Наташы] начыста сцёртую суровым часам шчаслівую бесклапотнасць іх маладосці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрычы́нны, ‑ая, ‑ае.

Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярба́, ‑ы; мн. вербы, ‑аў; ж.

Дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі гнуткімі галінамі і вузкім лісцем. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясна́, ‑ы; мн. вёсны, вёсен; ж.

1. Пара года паміж зімой і летам. Прайшла зіма, вясна настала. Колас.

2. перан. Пра светлую радасную пару жыцця; маладосць. Вясна чалавецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галадра́нец, ‑нца, м.

Разм. пагард. Бядняк, абадранец. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Гартны. Паўліна Сямёнаўна таксама ціха адказала. — Галадранцы, ды яшчэ, можа, астрожнікамі будуць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Набрацца рашучасці, адважыцца што‑н. зрабіць, сказаць і пад. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верашча́ка, ‑і, ДМ ‑шчацы, ж.

Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала І верашчаку налівала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)