згаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

Усе сабраліся на мітынг без згавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́тарыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., з кім і без дап.

Размаўляць, весці гутарку.

Г. са старшынёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непачці́вы, -ая, -ае.

Які адносіцца да людзей без павагі; недалікатны.

Н. мужчына.

|| наз. непачці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляска́ты, -ая, -ае.

Роўны, без звычайнай пукатасці, з гладкай паверхняй.

П. камень.

|| наз. пляска́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагаспада́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Кіруючы гаспадаркай, дасягнуць чаго-н.

Без добрай зямлі не нагаспадарыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспява́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і без дап.

Правесці які-н. час спяваючы.

П. песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

Чытаць патроху, час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тахта́, -ы́, ДМ -хце́, мн. -ы́, тахт, ж.

Шырокая канапа без спінкі.

Спаць на тахце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, паціху.

Ц. выйсці з хаты.

2. Ціха, нягучна, без шуму.

Ц. плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыгарэ́та, -ы, ДМэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.

Папяроса без муштука.

|| прым. цыгарэ́тны, -ая, -ае.