племянны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да племені (у 1 знач.). Племянныя мовы.

2. Які вырошчваецца для прадаўжэння народы; пародзісты (пра свойскую жывёлу). Вера з Каньковым у гэты час абмяркоўвалі пытанне аб набыцці племянных кароў. Асіпенка.

3. Звязаны з развядзеннем пародзістай жывёлы. Племянная ферма. Племянная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́яцель, ‑я, м.

Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва. Кулакоўскі. Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пустэльні; уласцівы пустэльні. Пустэльны клімат. Пустэльная расліннасць.

2. Бязлюдны, пусты. Дом вялізны і прыгожы, па-гаспадарску агледжаны. Толькі асірацеў ён цяпер, стаў такі ціхі і пустэльны. М. Ткачоў. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.

2. Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу. Клімковіч. Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́двальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разведвання, разведкі, звязаны з імі. Разведвальныя работы. Разведвальная свідравіна. □ [Хукін:] — Былі вы знішчальнікамі да гэтага часу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным. Алешка. Не адзін Ігнась хадзіў у разведку. Нярэдка яму даводзілася быць правадніком разведвальных груп. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракіты, які складаецца з ракіт. У кружку з кустоў малінніку там стаяла лавачка, сплеценая з моцных ракітавых дубцоў. Мурашка. Мы заходзілі да ракітавага куста, што разросся на самым беразе, адпачывалі там. Шуцько. // Зроблены з ракіты, з вецця ракіты. Ракітавы кош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рама́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Разм. Тое, што і рамантызм (у 2, 3 знач.). Рамантыка Грына.

2. Незвычайнасць, казачнасць чаго‑н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны. Рамантыка нязведаных краёў вабіць моладзь. Карпюк. Па натуры .. [Давід] быў досыць бяспечны, любіў рэвалюцыйную рамантыку і дзёрзкую рызыку. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.

2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок... Паслядовіч. Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі? Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саро́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сарокі, належыць ёй. Незаследжаны двор... Парог... А на плоце — сляды сарочыя. Барадулін.

2. Падобны або такі, як у сарокі. Але як толькі прачыняў дзверы рэдакцыйнага калідора, мяне адразу як бы глушыла сарочае стракатанне машынак, бянтэжыла мітусня ў калідоры. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)