мала́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маланкі (у 1 знач.). Маланкавыя ўспышкі. Маланкавы ўдар.
2. Вельмі хуткі, вокамгненны. Думкі з маланкавай хуткасцю праляталі ў галаве, змяняючы адна другую. Шамякін. Падпольшчыкі і партызаны любілі .. [Каравая і Карніцкага] за шалёную адвагу, за рызыкоўныя маланкавыя налёты на варожыя гарнізоны. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст. // Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.
2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер. Новікаў. Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам. Панчанка.
•••
Малінавы звон гл. звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масці́цца, машчуся, мосцішся, мосціцца; незак.
1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Толя злажыў манаткі ў носе лодкі .. і пачаў масціцца на начлег. Брыль.
2. перан. Разм. Мець намер, намервацца. Дзіўныя ў .. [Максімкі] адносіны з Язэпам. Мосціцца ўсё пасябраваць з ім. Хадановіч.
3. Зал. да масціць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.
2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.
3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каце́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да катла (у 2 знач.). Кацельны цэх. Кацельная гаспадарка. // Прызначаны для катлоў. Кацельнае жалеза.
2. у знач. наз. каце́льная, ‑ай, ж. Тое, што і кацельня. [Алесь] амаль бегаў пыльнымі пераходамі, шмыгаў у люкі, спускаўся ў кацельную, дзе качагары махалі шуфлямі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна. Карпаў.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.
•••
Квадратныя дужкі гл. дужка.
Квадратныя меры гл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міністэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міністра, да міністэрства. Міністэрская пасада. Міністэрскі цыркуляр.
2. Разм. Варты міністра, такі, як у міністра. [Клопікаў:] — Паглядзіш, мужык мужыком, а ў гэтага мужыка міністэрская галава была. Лынькоў. [Васіль:] — Не, няма тут нідзе чалавека з міністэрскім выглядам, усе свае, вясковыя. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міно́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мінору (у 1 знач.). Мінорны акорд. Мінорная гама. □ Наша тройка ціха павяла мінорны напеў папулярнай .. [у вайну] партызанскай песні. Пянкрат. І ў шчодрым музычным россыпу .. [Малышаў] улоўліваў толькі мінорныя адценні. Хадановіч.
2. перан. Разм. Сумны, журботны. Мінорны настрой. Мінорны тон верша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да мяса (у 1 знач.). Мясная прамысловасць. Мясны пах. // Прыгатаваны з мяса, з мясам. Мясныя катлеты.
2. Які ідзе на мяса, разводзіцца для мяса. Мясная парода курэй.
3. у знач. наз. мясно́е, ‑ога, н. Ежа з мяса, з мясам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́жнасць, ‑і, ж.
Разм.
1. Уласцівасць няўважнага.
2. Няўважныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Лабановічу хацелася, каб.. [Ядвіся] хутчэй вярнулася сюды, не з тае прычыны, што ён зараз жа збярэцца і пабяжыць да яе. Не, зусім не. Ён проста хоча паказаць ёй поўную няўважнасць да яе асобы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)