Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня 1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniaka ’той, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыку ’від саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасек ’перасячэнне’ і перасеча (< прасл. *(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́тна мн. л. ’плямы па твары’ (лід., лях., Сл. ПЗБ), лепта ’ружовыя месцы на шчацэ’ (бераст., ЛА, 3), пешня ’чырвоная плямка на скуры’ (Варл.), петначка ’абсевак’ (гродз., ЛА, 2). Гл. пятно.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плу́жыцца ’накіроўвацца, імкнуцца’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) ■ — да прасл. *pluzili (su̯), якое узыходзіць да і.-е. *pIou̯H‑g(h)‑ ’рухацца наперад < і.-е. *рleй(Н)‑ ’рухацца па вадзе’ > ’плаваць’ (Бязлай, 3, 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыня́лка ’кіёк для пераймання кацёлкі (у гульні)’ (Шат.), параўн. укр. піняти, пійняти ’пераняць’. Да -пяць (прасл. *jęti), суф. па‑; магчыма, кантамінацыя з пыніць (гл.), ці ад паганяць, параўн. пынять ’паганяць’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піха́ч (экспр.) ’непераборлівы ў ядзе’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да піха́ць ’прагна і многа есці’. Суф. ‑ач характарызуе асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раме́ннік ’зараснік бабоўніку’ (жытк., Яшк.), ’шабельнік, расліна падобная на бабоўнік’, ’нейкая вадзяная расліна’ (ТС). Магчыма, звязана з высаджваннем расліны па краі, вакол зямельнага надзелу. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́кта ‘рэлігійная суполка па-за традыцыйнай царквой’ (ТСБМ). З лац. secta ‘вучэнне, кірунак, школа’, што звязана з sequor ‘іду следам’ (Сной₂, 646; ЕСУМ, 5, 207), магчыма, праз заходнееўрапейскае і рускае пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́йны (скле́йный) ‘умелы, панятлівы’ (Юрч. Фраз. 1), скле́йна ‘ўмела, па-майстэрску’ (Юрч. Вытв.). Няясна; магчыма, ад размоўнага мець клей (клёк) у галаве ‘быць разумным’, параўн. клій ‘жыццёвыя сілы’ (кам., Жыв. НС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)