паско́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Стаць больш хуткім.

Рух поезда паскорыўся.

2. Наступіць хутчэй, чым думалася.

Зварот мой паскорыўся.

|| незак. паскара́цца, -а́ецца і паско́рвацца, -аецца.

|| наз. паскарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыбкі́,

У выразе: на дыбкі (разм.) —

1) на заднія ногі (стаць, падняцца).

Конь спалохаўся і на дыбкі;

2) перан. не згадзіцца з чым-н., рэзка запратэставаць.

Усё скончылася б добра, ды Габрусь на дыбкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаўжэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць даўжэйшым. Грудок, які спачатку выглядаў невялікім, цяпер нібы пашырэў і падаўжэў. Чарнышэвіч.

2. Стаць, зрабіцца больш працяглым. Вераснёўская ноч падаўжэла, хапае часу паспаць. Броўка. А вясна, відаць, вось-вось прыйдзе. Прыкметна падаўжэлі дні. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Стаць чахлым, змарнець. Расліннасць счахла без вады.

2. Схуднець; стаць хворым, слабым. Аб адно лета счах чалавек. // перан. Згаснуць. — За мной! — зноў загадаў Тужыкаў, калі ракета счахла, і сігануў у ноч. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́звездить сов. (о небе) безл., разг. стаць зо́рна; вы́зарыцца;

уже́ давно́ вы́звездило ужо́ даўно́ ста́ла зо́рна (вы́зарылася).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звучне́е сравнит. ст.

1. нареч. гучне́й; званчэ́й;

2. прил. гучне́йшы; званчэ́йшы;

станови́ться, стать звучне́е станаві́цца, стаць гучне́йшым;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасвятлі́цца, ‑светліцца; зак.

1. Спец. Стаць светлым, святлейшым. Раствор прасвятліўся.

2. перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. [Раечка] дала па адной [цукерцы] хлопчыку і дзяўчынцы. Тварыкі іх прасвятліліся. Лобан.

3. перан. Зрабіцца лагічным, ясным. Пасля дакладу думкі многіх, што тут прысутнічалі, не прасвятліліся, а быццам затуманіліся. Сабаленка. // Высветліцца, стаць зразумелым. Потым загадка прасвятлілася: у трэстаўскай кузні працаваў той жа самы дзядзька Алесь, які быў некалі калгасным кавалём. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыльні́цца, ‑ніцца; зак.

1. Стаць больш шчыльным.

2. Пацясніўшыся, размясціцца, пасяліцца больш шчыльна. Усё зводзілася да таго, што з дня на дзень мы павінны наступаць. І вось пачалося... Нездарма ж так ушчыльніўся фронт, падвезена гэтулькі прадуктаў і боепрыпасаў... Няхай.

3. Разм. Стаць больш заселеным (пра жылую плошчу). // Пачаць жыць цясней, пасяліўшы каго‑н. да сябе.

4. Стаць цалкам запоўненым, больш інтэнсіўным (пра рабочы час, вытворчы працэс).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр. поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв. по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ. pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìlti ’палюбіць’).

Паста́ць2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав. ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч. ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цвёрдым, шурпатым, каляным. Настаўнік спыняе свой позірк на Юзікавай руцэ, якая паспела ўжо загрубець ад працы. Дуброўскі.

2. Разм. Стаць цяжарнай (пра жанчыну). Не ўсцераглася Марына, загрубела. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)