будава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; незак.

1. Ставіць сабе дом або іншы будынак.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

Будуецца жывёлагадоўчы комплекс.

|| зак. пабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыць красаваць, адцвісці (пра збожжавыя).

Жыта адкрасавала.

2. перан. Паблякнуць, страціць маладосць, прыгажосць.

Сваё адкрасавала дзяўчына.

|| незак. адкрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амбі́цыя, -і, ж.

1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць.

2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца.

|| прым. амбіцы́йны, -ая, -ае і амбі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матля́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -я́ецца; незак. (разм.).

1. Тое, што і матацца (у 1 знач.).

Рукі матляюцца як чужыя.

Бялізна матляецца на вяроўцы.

2. Часта рухацца з боку ў бок, хістацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грува́сціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.

Узвышацца бязладнай кучай, утвараць нагрувашчанне чаго-н.

Грувасціліся горы бітай цэглы.

На беразе возера грувасціліся скалы.

|| зак. нагрува́сціцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каб², часц.

1. Ужыв. пры выказванні пажадання, скаргі, праклёну (звычайна ў пачатку простых сказаў).

Каб пілося і елася і болей хацелася.

2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

Каб толькі адна гэта бяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. звычайна мн. Тлумачэнні да якога-н. тэксту.

Збор твораў Якуба Коласа з каментарыямі.

2. мн. Разважанні, тлумачальныя і крытычныя заўвагі аб чым-н.

Каментарыі карэспандэнта.

Каментарыі не патрэбны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абтапта́цца, -тапчу́ся, -то́пчашся, -то́пчацца; -тапчы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць абтаптаным, утаптацца.

Снег абтаптаўся.

2. Знасіць, стаптаць абутак.

Зусім абтаптаўся, няма чаго на ногі насунуць.

|| незак. абто́птвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Кусок ежы, кінуты жывёле (звычайна сабаку).

Сабака цярпліва чакае падачкі.

2. перан. Тое, што даюць каму-н. як ахвяраванне, міласціну (пагард.).

Жыць за кошт падачак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: зрабіцца хмурным, змрочным.

Над лесам неба спахмурнела.

2. перан. Стаць сумным, невясёлым, маркотным.

Ад такой нечаканай навіны маці спахмурнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)