Бамбі́завялікі, няўклюжы’ (БРС, Гарэц., Бір. Дзярж., Нас.), ’гультай, абібок, някемны’ (Бяльк.), таксама бамбі́с (Бір. Дзярж.), банбі́зіна (Шат.). Рус. дыял. (смал.) бамби́за. польск. bombiza ’няўклюжы, тоўсты, брухач’, bambiza ’пратэстанцкі свяшчэннік’. Лічыцца запазычаннем з літ. bambizà, bambìzas (bambỹzas) ’тс’. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 49–50 (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 33). З іншага боку польск. словы (resp. бел.) хочуць растлумачыць запазычаннем з с.-лац. bombizare ’быць надутым, гаварыць пагардліва’ (Варш. сл., 1, 189, параўн. Брукнер, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ннік ’чыстацел’ (ТС), ’расліна паўночнік, Knautia arvensis L.’ (Кіс., Мат. Гом.), ’трыпутнік, Plantago lanceolata L.’ (Сл. ПЗБ), ра́нік ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (лун., ЛА, 1). Розныя расліны з лекавымі ўласцівасцямі, ад рана1 (гл.), параўн. адносна апошняй: лісця таўком і заліваям сокам раны (жлоб., ЛА, 1). Параўн. таксама рус. ранник ’расліна Salvia aethiopis’, што Даль (4, 59) адносіць да ўтварэння ад рана2 (гл.). Магчыма пераасэнсаванне першаснай назвы пад уплывам другаснай матывацыі, параўн. ралнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́шна1, кожушно ’кажух’ (ТСБМ). Укр. толькі ў прымаўцы «Душно! Скинь кожушно». Аб суфіксе гл. кожурно; што датычыцца храналогіі, можна меркаваць, што тут беларуская інавацыя, а па тэрыторыі, магчыма, і тураўскае, паколькі менавіта там адзначаюцца ўтварэнні такой структуры. Параўн. наст. слова.

Кажу́шна2, кожушновялікі шчупак’. Аб этымалогіі (матывацыя назвы) гл. кажушак2. У гэтым рэгіёне вядомы ўтварэнні такой структуры, параўн. собарно (< собака), чобурна (< чобаты) (Цыхун, вусн. паведамл.). Параўн. і віл. кажурно ’аўчына’ (гл. там і меркаванні аб генезісе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр. могу́тний, рус. могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац. mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк. маготний з венг. mag ’зерне’. Сюды ж магутнасць ’уласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латы́ш1 ’прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло‑. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).

Латы́ш2вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расці́ несов., в разн. знач. расти́;

як на дражджа́х р. — как на дрожжа́х расти́;

хоць трава́ не р. — хоть трава́ не расти́;

р. на лес гле́дзячы — расти́ на лес гля́дя;

р. як грыбы́ пасля́ дажджу́ — расти́ как грибы́ по́сле дождя́;

у ро́це расце́ — во рту растёт;

вялі́кі р. — расти́ здоро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раска́т м.

1. (действие по глаг. раската́ть) раска́чванне, -ння ср.;

2. (действие по глаг. раскати́ть) раско́чванне, -ння ср.;

3. (грома, пушек) гру́кат, -ту м., гул, род. гу́лу м.;

4. (разбег) разбе́г, -гу м., разго́н, -ну м.;

са́ни набра́ли большо́й раска́т са́ні набра́лі вялі́кі разго́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лахма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгую, густую поўсць; касматы. З кустоў, віляючы хвастом, выйшаў вялікі лахматы сабака. Скрыпка. // Зроблены са скуры з доўгай і густой шэрсцю. Лахматая шапка. Лахматы каўнер. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, а таксама вырабы з такіх тканін). Лахматая матэрыя. Лахматы ручнік.

2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі. Стары цыган Ляксей ляжаў пад сасною, палажыўшы лахматую галаву на корань. Каваль. // перан. Разм. Густы, кучаравы; з няроўнымі галінкамі, лістамі (пра расліны). Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнеў, гневу, м.

Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.

•••

Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.

Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.

Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́ла, ‑а, н.

Разм.

1. Тое, што і справа. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Колас. Вялікі целам, ды малы дзелам. Прыказка.

2. Пра што‑н. карыснае, важнае. — Хамут ладзіш? Дзела. Не гаруй, хлопец, я меншы за цябе без бацькі застаўся, а вось жыву. Асіпенка. — А ён дзела кажа. Купляй тры пары, — весела параіла Клаўдзя. Савіцкі.

•••

Ісці ў дзела гл. ісці.

Пры дзеле — пры занятку, пры рабоце.

Пусціць у дзела гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)