гадавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце. Лынькоў. // Разлічаны на год. Гадавы план.

2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.

2. у знач. наз. гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарта́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны нерв.

2. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.

3. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздзіко́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Гваздзіковы пах.

2. у знач. наз. гваздзіко́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца гваздзік, куколь, макрыца і інш.

гваздзіко́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які здабываецца з гваздзікі. Гваздзіковае масла.

•••

Гваздзіковае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.

2. у знач. наз. адкупно́е, ‑ога, н. Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірмашо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кірмашу (у 1, 3 знач.), звязаны з ім. Кірмашовы дзень. Кірмашовая плошча. // Такі, як на кірмашы, уласцівы кірмашу. Кірмашовы характар гандлю.

•••

Кірмашовы тэатр — від народнага тэатра ў некаторых еўрапейскіх краінах (у Расіі існаваў да канца 19 ст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.

2. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.

3. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камісі́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да камісіі (у 3 знач.). Камісійны дагавор. Камісійныя расходы. // Які гандлюе таварамі, здадзенымі на камісію. Камісійны магазін. // Здадзены на камісію. Камісійныя тавары.

2. у знач. наз. камісі́йныя, ‑ых. Грошы, якія даюцца за выкананне камісіі (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньёнства, ‑а, н.

Адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўдзеле ў адной кампаніі, агульнай справе і пад. У крамах і ў духанах пачалі расказваць, што Сімон выхваляецца сваім кампаньёнствам з Лачулія. Самуйлёнак. Заставалася прыдумаць хіба яшчэ якую прычыну, каб адмовіцца ад Мішавага кампаньёнства. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліса, лісы, належыць лісу, лісе. Лісіная нара. Лісіны след. // Зроблены з футра ліса, лісы. Лісіны каўнер. // Уласцівы лісу, лісе; такі, як у ліса, лісы. Лісіная хітрасць.

2. перан. Хітры, ліслівы. На твары [Дабравольскага] паявілася лісіная ўсмешка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)