трыццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца трыццаць год. Трыццацігадовая дружба.
2. Узростам у трыццаць год. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю: жонку і чацвёра дзяцей. Чарнышэвіч.
3. Які мае адносіны да трыццацігоддзя (у 2 знач.). Трыццацігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрако́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з тэракоты (у 1 знач.). Тэракотавы посуд. Тэракотавыя пліты. // Які мае адносіны да тэракоты. Тэракотавая вытворчасць.
2. Колеру тэракоты (у 1 знач.); чырвона-карычневы. Капялюш тэракотавага колеру. □ І тэніска, некалі тэракотавая, выцвіла.. зрабілася амаль белая. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўзвода 1, камандуе ўзводам. Узводны камандзір.
2. у знач. наз. узво́дны, ‑ага, м. Камандзір узвода 1. Яшчэ ротны аддаваў загад узводным, яшчэ вылучалі дазоры, а стомленыя салдаты, расклаўшы шынялі, клаліся на мураву. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускра́інны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўскраіны, знаходзіцца на ўскраіне. Усюды, куды кінеш вокам, ляжалі руіны, руіны, недзе ля гарызонта акаймаваныя палоскаю ўскраінных домікаў. Карпаў. Матацыкл са стракатаннем прамчаў па магістралі, праляцеў па ціхай ускраіннай вуліцы і неўзабаве спыніўся. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарысе́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарысея (у 1 знач.).
2. Уласцівы фарысею (у 2 знач.); ханжаскі, крывадушны. Акопы заараў стальны парог, Прабітыя ў зямлі сатлелі каскі, Жалезныя крыжы, падковы, спражкі, Дзе фарысейскі надпіс: «З намі бог». Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
функцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да функцыі. Функцыянальная залежнасць. Функцыянальны аналіз.
2. Які належыць да функцый чаго‑н., тлумачыцца функцыяніраваннем чаго‑н., залежыць ад дзейнасці, а не ад структуры чаго‑н. Функцыянальны надзел працы. Функцыянальнае расстройства сардэчнай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да хваста. Хваставы плаўнік.
2. Які знаходзіцца ў хвасце, у канцы чаго‑н. Хваставы вагон. □ Хваставыя чырвоныя агні поезда глядзяць з начы на .. [Яругіна].., але неўзабаве і яны знікаюць. Карамазаў.
•••
Хваставое апярэнне самалёта гл. апярэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цынку. Цынкавая вытворчасць. Цынкавы завод. // Які складаецца з цынку або змяшчае ў сабе цынк. Цынкавы парашок. Цынкавая руда. // Зроблены з цынку або ацынкаваны. Цынкавае вядро. □ Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́нзарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзара. Нарэшце, Вісарыён убачыў нумар сваёй партыйнай газеты без аніякага знаку цэнзарскага алоўка. Самуйлёнак. На цэнзарскім агні згарэў увесь тыраж перакладу «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, які зрабіў В. Дунін-Марцінкевіч у 1859 годзе. Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цесляра, цяслярства. Цяслярскае рамяство. □ Цяслярская брыгада заканчвала ставіць кроквы на школьным будынку. Даніленка. Пад цяслярскай сякерай Пападала голле на дол. Куляшоў. // Які належыць цесляру, уласцівы цесляру. Вацік глядзеў на цяслярскі спрыт у рабоце. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)