крыўдлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крыўдзіцца, бачыць крыўду там, дзе яе няма. Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны... Сачанка. // Поўны крыўды, які выражае крыўду. Крыўдлівы позірк. □ На яго вачах выступаюць крыўдлівыя слёзы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лафа́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Выгода. [Харытон Ігнатавіч:] — Ты пераязджаеш жыць да мяне! Неадкладна, не трацячы часу.. І не думай, Сенечка, і не гадай, а .. давай згоду. Такая лафа можа надарыцца раз у жыцці. Васілёнак.
2. у знач. вык., каму. Добра шанцуе. Дзе ёсць разявы, Шаптунам лафа там, рай! Валасевіч.
[Ад араб. ūlūfa — салдацкае жалаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лія́на, ‑ы, ж.
Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян. Самуйлёнак. Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры. Крапіва.
[Фр. liane.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Абазвацца стогнам. Мне здалося, што нехта прастагнаў. Скрыпка. // што і без дап. Сказаць са стогнам. — Там жа немцы! — прастагнаў артылерыст, чорны, як цыган, хлопец. Хомчанка. «Божа мой, божа мой», — прастагнаў Мішурын і заплюшчыў вочы. Чорны.
2. Стагнаць некаторы час. Прастагнаць усю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́завы, ‑ая, ‑ае.
Сапраўдны на адзін раз. Разавы білет. □ Пайшоў [Назарчук] на міжгароднюю. Там сказалі, што на «Беларусь» можна пазваніць толькі ў гадзіну ночы. «У гадзіну, дык у гадзіну», — падумаў сабе чалавек і ўзяў разавы талон. Сабаленка. // Які робіцца толькі за адзін прыём або толькі раз. Разавы збор. Разавая дапамога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўлюбёны, ‑ая, ‑ае.
Улюбёны ў самога сябе, упэўнены ў сваёй прыгажосці, сваіх незвычайных здольнасцях і пад. [Шыянок:] Калі яго баязлівасць, якая кінулася ўсім у вочы яшчэ там, на казарменным двары, дагэтуль мне здавалася праявай разумнай асцярожнасць, дык пасля таго, што мне расказаў Марыніч, я згледзеў у Гулявіцкім самаўлюбёнага баязліўца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Не зусім светлы, светлаваты. Час, мабыць, мінаў за поўнач — маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, завалочаны святлявым мроівам. Быкаў.
2. З светларусымі валасамі. Другі быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы, а дабрадушным тварам, з вялікай святляваю галавою. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скавы́ш, ‑у, м.
Разм. Моцны пранізлівы вецер з завываннем. Сухі скавыш ламаў на гасцінцы бярозавае голле, змятаў з поля апошні снег і скавытаў у коміне Кукавіцкай карчмы. Чорны. [Адась:] — Хадзем у хату: чаго дубець на гэтым скавышы, — зазваў Лысакоўчыка. Калюга. Там за ім [акном] пяе завеяй Свежы ранішні скавыш. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́н, седуна, м.
Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́машні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які знаходзіцца, ёсць там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка. У тамашніх следчых была думка шукаць грабежнікаў дзе-небудзь пад Двума Хатамі. Чорны. Як жа буду я спаць, Калі квецень духмяную, белую, На букеты ламаць Хлопцам тамашнім можна насмелую! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)