со́я, ‑і, ж.

Травяністая расліна сямейства бабовых, зерне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці (для атрымання алею, мукі і пад.) і ў тэхніцы.

[Япон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суса́к, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая вадзяная ці балотная расліна сямейства сусаковых з парасонападобным суквеццем, з лісця якой плятуць кашы, маты і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыпу́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфемеро́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Шматгадовая расліна з вельмі кароткім тэрмінам вегетацыі; большую частку года застаецца ў выглядзе клубняў, цыбулін або карэнішчаў.

[Ад грэч. ephēmeros — аднадзённы і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіга́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёла, расліна і пад. незвычайна вялікіх памераў, велікан.

Слон-г.

2. перан. Пра што-н. незвычайна вялікіх памераў.

Завод-г.

3. перан. Талент, вялікі дзеяч у якой-н. галіне.

Гіганты навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіяцы́нт, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Травяністая расліна сямейства гіяцынтавых з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

2. -у. Мінерал чырвонага ці залаціста-аранжавага колеру, разнавіднасць цыркону.

|| прым. гіяцы́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыту́нь, -ю́ і тыту́н, -у́, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой утрымлівае нікацін.

2. Высушанае і дробна нарэзанае або расцёртае лісце гэтай расліны, якое ўжываецца для курэння.

|| ласк. тытуне́ц, -нцу́, м. (да 2 знач.).

|| прым. тытунёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брусні́цы, ‑ніц; адз. брусніца, ‑ы, ж.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Ягады гэтай расліны. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вані́ль, ‑і, ж.

1. Трапічная расліна сямейства архідных з пахучымі пладамі.

2. зб. Сушаныя плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)