бе́здараж, ‑ы, ж.
Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч. // Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю У саму бездараж вясною. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм. Раптоўна захапіць, застаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане. Туравец, каб самалёты не засціглі яго на адкрытым месцы, заспяшаўся і хутка ўваліўся ў акопчык. Мележ. [Пётр] ішоў спяшаючыся, нібы баяўся, што спозніцца і тады не засцігне дома самога Мышкіна. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зато́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затаіць.
2. у знач. прым. Тайны, скрыты. [Чачык], падаўшы твару сур’ёзны выгляд, з затоенай радасцю загаварыў. Пташнікаў.
3. у знач. прым. Разм. Які хавае свае пачуцці, думкі, настроі; скрытны. Вярнулася Валя няхутка, гадзіны праз дзве, па-ранейшаму маўклівая і затоеная. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зго́рблены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згорбіць.
2. у знач. прым. Сагнуты (ад старасці, хваробы); сутулаваты. Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага. Мележ.
3. перан.; у знач. прым. Пакрыўлены, перакошаны. Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай, Цішыня ў хаце згорбленай, старой. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́йчык, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да заяц.
2. Светлая пляма на чым‑н. ад сонечнага прамяня, адбітага бліскучай паверхняй. Сонца прабіваецца сюды [у зараснік] скупа, зайчыкамі блішчыць то на лістку, то на кавалачку чорнай вільготнай зямлі. Мележ. Сонечна зайчык трапіў на шкельцы акуляраў, рознакаляровай вясёлкай мільгануў па сцяне. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца сухім, сушэйшым. Сена пасушэла. / у безас. ужыв. Раптам пасушэла. Ногі патанулі ў пяску, мы пачалі ўзбірацца на ўзгорак. Лупсякоў.
2. перан. Пахудзець. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.
2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́блізу, прысл. і прыназ.
Тое, што і паблізу. Мы тут поблізу паходзім, калі што якое — дамо знаць. Колас. Сяліба была глухая і стаяла яна поблізу рэштак велізарнага лесу. Чорны. На вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек. Скрыган. Поблізу яго [дзядзькі], прывязаны да плоту, стаяў нязграбны галавасты конь. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Пробнымі стрэламі ўстанавіць правільны прыцэл агнястрэльнай зброі, гарматы і пад. Гэтай адказнасці я не баяўся, бо мы звыкліся з Сарочым лесам і прыстралялі кожны небяспечны падыход да яго. Няхай.
2. Выверыць агнястрэльную зброю, выпрабаваць яе стральбой. — Гарматы прыстралялі, таварыш генерал-палкоўнік. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)