патрэ́сканы, ‑ая, ‑ае.

Які патрэскаўся, у трэшчынах. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Гаўрылкін. Хацелася піць, але вады паблізу не было. Аблізвалі патрэсканыя вусны ды курылі часцей, чым хацелася. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагугня́віць, ‑няўлю, ‑нявіш, ‑нявіць; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць у нос гугнявым голасам. Ды маўчы ты, нябож, — злёгку прыпалоханы маім нечаканым з’яўленнем, прагугнявіў у нос Назар. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпану́ць і храпяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да храпці.

2. Разм. Паспаць. Храпянуць дзве гадзіны. □ [Міхась:] — Цяпер бы выкупацца ды храпануць з гадзінку ў цяньку. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цура́, ‑ы, ж.

Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, а часам з алеем; рулі. Самі ж камунары харчаваліся.. цурой ды аўсяным кісялём. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блаже́нство ср. шча́сце, -ця ср.; асало́да, -ды ж.; раско́ша, -шы ж.;

быть на верху́ блаже́нства быць на вышыні́ шча́сця;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правота́ невінава́тасць, -ці ж.; справядлі́васць, -ці ж.; пра́вільнасць, -ці ж.; слу́шнасць, -ці ж.; пра́ўда, -ды ж.; см. пра́выйII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прохла́да ж. прахало́да, -ды ж., халадо́к, -дку м.;

вече́рняя прохла́да вячэ́рняя прахало́да (вячэ́рні халадо́к);

пове́яло прохла́дой паве́яла прахало́дай (халадко́м);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сласть

1. см. сла́сти;

2. (сладость) разг. саладо́сць, -ці ж., сало́дкасць, -ці ж.;

3. перен., прост. асало́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гушчэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны падлесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)