нядба́йнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нядбайнага. — Я разумею сваю нядбайнасць і памылку, — сказала Таня да ўсіх прысутных. Грамовіч.

2. Нядбайныя, неруплівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Машыніст .. праявіў нядбайнасць, не ўжыў загадзя неабходных мер, якія б забяспечылі нармальны рух поезда. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пакутніка і пакутніцтва. Раманюк .. пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. // Які выяўляе пакуты. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палемі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палемікі. // Уласцівы, характэрны для палемікі. Палемічны тон. □ Патрыятызм паэта набіраў палемічнага задзёру, перарастаў у страсць, у свядомую ідэю ўсяго жыцця паэта, усёй яго творчасці. Лойка.

2. Які заключае ў сабе палеміку. Палемічная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасекі. Цяпер Міхалка ўсё гэта добра і сам ведае — і не толькі з дзедавых расказаў, а і з «Батанікі», і з тых кніжак, якія роўнымі радкамі стаяць на этажэрцы ў дзедавай пасечнай хатцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўскра́й, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «паўскрай» выражае прасторавыя адносіны; прыназоўнік «паўскрай» указвае на месца або прадмет, каля краю якога што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыцэла (у 2 знач.), прызначаецца для прыцэльвання. Прыцэльная рамка. Прыцэльнае прыстасаванне.

2. Які робіцца, вядзецца з прыцэльваннем. Прыцэльная стральба. □ Па ўспышках варожых стрэлаў Людвік вызначыў месца кулямётнага гнязда і адкрыў прыцэльны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разбойніка. Разбойніцкія набегі. // Уласцівы разбойніку, такі, як у разбойніка. Зірнуўшы на разбойніцкія твары Гудзілкі і Свірыда, Мар’яна ўся затраслася. Колас. Сашка падскочыў бліжэй да акна, і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.

2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)