шарава́цца 1, ‑руецца; незак.
Зал. да шараваць 1.
шарава́цца 2, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Разм. Церці сябе чым‑н. Шаравацца вяхоткай.
2. Церці, закранаць сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета, рухаючыся ўзад і ўперад. Чуваць было, як уздыхаў конь, зрэдку шараваўся аб сцяну ці аб жолаб. Чорны. [Гілёрык] чуў як бы нейкі шум, але сам не мог разабраць, ці то пчолы гудуць, ці вулей шаруецца аб салому. Колас.
3. Зал. да шараваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-ся — часціца ў зваротных дзеясловах, у фальклоры захавалася ў самастойным ужыванні: Богу ся молити (Бяс.), ни ся ен мне соснився, ни ся у казцы сказався (Рам. 3), ст.-бел. сѧ: хто сѧ ей помолить (1489 г.; Карскі 2–3, 386). Укр., рус. ‑ся, ст.-рус. ся, польск. się, в.-луж. so, sej, н.-луж. se, палаб. să, чэш. se, ст.-чэш. sě, славац. sa, серб.-харв. se, славен. se, балг., макед. се, ст.-слав. сѧ. Прасл. sę з’яўляецца В. скл. зваротнага займенніка сябе (гл.) (Бязлай, 3, 220; Шустар-Шэўц, 1329–1330); роднаснае ст.-прус. sien ’‑ся’, да і.-е. *se‑ (*sebh‑) /*su̯e‑ ’асобна, сам для сябе’ і ў якасці ’зваротнага займенніка’, гл. Фасмер, 3, 823; Махэк₂, 538; Борысь, 547; Траўтман, 251–252; ЕСУМ, 5, 495. Карскі (2–3, 71) адносіць сюды і часціцу ў прыслоўях інося, усялякся, цяперся (гл.), параўн. ва́лейся ’лепей’ (Арх. Федар.). Гл. таксама се 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казе́лак, казялок ’расліна казлабарод лугавы, Tragopogon pratensis’ (Кіс.). Укр. козелок ’тс’, рус. козелок ’казёл’ і ’расліна Sonchus oleraceus’, што ж датычыцца значэння ’Tragopogon’, зафіксавана форма козёлик (маск.) і інш. Сувязь з *казялок < казёл бясспрэчная, аднак цяжка высветліць, ці тут канкрэтна рэгіянальнае ўтварэнне на базе яўнай зааморфнай прыкметы расліны (аб гэтым сведчаць іншыя назвы), ці трансфармацыя батанічнага тэрміна, які поўнасцю (казлабарод, укр. козлова борода і інш.) або часткова калькуе лац. назву? У лац. тэрміне адна частка да грэч. πώγων ’барада’, другая да грэч. τράγος ’казёл’, якія калькуюцца і ў іншых мовах, параўн. ням. Weisen‑Bocksbart ’тс’. Рускі акадэмічны слоўнік 1911 г. адзначаў, што козья борода, бородка ’Tragopogon pratensis’ — народныя назвы расліны, аднак гэта нельга разглядаць як сур’ёзны аргумент на карысць першай думкі. Зааморфная прыкмета ў гэтай расліны не вельмі яркая і ўжо сам факт калькавання лац. назвы сведчыць пра магчымы ўплыў батанічнага тэрміна на народныя, дарэчы, даволі рэдкія назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры. «ЛіМ». — Кім бы я быў, — падумаў сам сабе Зорын, — каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам. Гурскі. // Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́льнасць, ‑і, ж.
1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце. Броўка. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі. Колас. // Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць. Галавач.
2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.
3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алі́ва, ‑ы, ж.
1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам цвіў мой край сасновы І алівы вашыя цвілі!.. Рудкоўскі.
2. Ядомы плод гэтага дрэва.
3. Алей, атрыманы з яго пладоў.
4. Змазачнае масла. [Пракоп:] Трактар каштуе вялікіх грошай: і сам ён дарагі, і бензін аплаціць трэба, аліву. Колас. У ваччу яшчэ стаялі высокія сцены, чорныя з жаўтаватым водлівам, машынная аліва на жалезных прэнтах і калёсах. Чорны.
[Лац. oliva.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч. // Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.
2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Закласці наглуха муроўкай (адтуліну, праём і пад.). Замураваць акно. Замураваць дзверы.
2. Пасадзіць каго‑н., схаваць што‑н. у памяшканні, у тайніку, наглуха заклаўшы муроўкай. Замураваць золата ў сцяне. □ Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў слуп каменны. Дубоўка.
3. перан. Разм. Пакрыць снегам, лёдам; замарозіць. Прачнуўся Лёнька .. Працёр вочы, глянуў на вокны і сам сабе ўсміхнуўся: на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці — вокны за ноч замураваў мароз. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак. // Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў. // Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бягу́н, бегуна, м.
1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.
2. Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.
3. толькі мн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4. Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)