Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зюзь ’п’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзя ’холад’, зюзюкаць ’гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Растарэ́кваць ’шмат гаварыць’ (чэрв., Гіл.; Сцяшк. Сл.). Да гукапераймальнага та́ры, гл. тары-бары, тараторыць, параўн. рус. тара́каць ’балбатаць’, славен. tarẹ́kati ’тс’ і інш. Параўн. прастарэка (гл.). Сюды ж, відаць, растарэк ’нязгода, сварка’ (Гарб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захапле́нне ср.
1. увлече́ние, страсть ж.;
з. тэа́трам — увлече́ние теа́тром, страсть к теа́тру;
2. восто́рг м.; восхище́ние, увлече́ние, упое́ние;
гавары́ць з ~ннем — говори́ть с восто́ргом (увлече́нием);
3. (влюблённость) увлече́ние;
з. дзяўчы́най — увлече́ние де́вушкой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэлефо́н м. телефо́н;
міжгаро́дні т. — междугоро́дный телефо́н;
палявы́ т. — полево́й телефо́н;
насто́льны т. — насто́льный телефо́н;
со́тавы т. — со́товый телефо́н;
гавары́ць па ~не — говори́ть по телефо́ну;
◊ вісе́ць (сядзе́ць) на ~не — висе́ть (сиде́ть) на телефо́не
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мандзя́каць ’гаварыць абы-што, глупства, нязначнае’ (паўд.-усх., КЭС). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ʼак‑аць ад асновы манд‑, якую можна назіраць у анатамічным тэрміне: параўн. чэш. mandibula ’ніжняя сківіца’ < лац. mandibula ’сківіца’ < mandere ’жаваць, кусаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́жыць 1 экспр. ‘прымушаць рабіць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tū́žti ‘лютаваць, даводзіць да шаленства’, як і аманімічнае ты́жыць ‘хлусіць, гаварыць абы-што’ (там жа), параўн. літ. taũzyti ‘балбатаць, несці лухту’, што няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пале́пшаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць лепшым. [Дзед:] — Паедзеш сёння са мною на Рудаівец. Надвор’е, здаецца, надоўга палепшала. Даніленка. // безас. Стала, зрабілася лепш. Старой, відаць, палепшала, яна пра нешта пачала гаварыць з хлопцамі і ўсміхацца. Парахневіч. [Домна:] — Ідзіце, можа, чаю напіцеся з дарогі?.. А там я вам пасцель пасцялю, адаспіцеся. Заўтра можа на дварэ палепшае. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне. Пасля навальнічнай ночы Косцік захварэў. Ён увесь гарэў, нібы ў агні, ноччу трызніў, усхопліваўся з пасцелі, клікаў да сябе старэйшых. С. Александровіч. Узнялася тэмпература, і малая трызніла, страшна водзячы вачыма. Брыль. Маці спалохалася яшчэ больш, калі пасярод дня — першага дня новага года — Славік раптам пачаў трызніць і кідацца на ложку. Шамякін.
2. Гаварыць з упэўненасцю аб тым, чаго няма, не існуе; галюцыніраваць. Бяссмерцем трызню? Хай мяне яно, як чужака, міне. Рудкоўскі.
3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно. Трызніць [Качан] аб ёй і дзень і ноч, а сказаць што-небудзь дзяўчыне не можа. Васілёнак. Мы [хлопцы], як і ўсе ў нашай школе, трызнілі аб космасе. Шыцік. Горада .. [Ціхамір] так і не пабачыў. Але забываць не забываў пра яго. І вось у гэтае лета рашыў наведацца — раптам падумаў, навошта вечна трызніць. Чыгрынаў. // Марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца. Не дрэмлючы,.. [Васіль] трызніў гумном, цэпам з выслізганым цапільнам, бачыў пусты ток. Мележ. Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі. І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэрка ’проська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. mantica ’торба жабрака’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)