Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моцаўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́ць ’набірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исполни́тельный

1. выкана́ўчы;

исполни́тельная власть выкана́ўчая ўла́да;

исполни́тельный комите́т выкана́ўчы камітэ́т;

исполни́тельный лист выкана́ўчы ліст;

2. (старательный) стара́нны, спра́ўны, акура́тны;

исполни́тельный рабо́тник стара́нны (спра́ўны, акура́тны) рабо́тнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цары́зм, ‑у, м.

Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам. Колас. Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́да ж., в разн. знач. власть; (господство — ещё) влады́чество ср.;

вае́нныя ўла́ды — вое́нные вла́сти;

мясцо́вая ўла́да — ме́стная власть;

у. старшыні́ — власть председа́теля;

бацько́ўская ўла́да — роди́тельская власть;

у. сло́ва — власть сло́ва;

перавышэ́нне ўла́дыюр. превыше́ние вла́сти;

пад ~дай Ры́ма — под вла́стью (влады́чеством) Ри́ма;

стра́ціць ~ду над сабо́й — потеря́ть власть над собо́й;

стырно́ ўла́дывыс. бразды́ правле́ния;

узя́ць ~ду — встать у вла́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Воласць (БРС, Нас., Бяльк., Яшк.). Рус. во́лость, укр. во́лость, ст.-рус. волость ’вобласць, тэрыторыя, дзяржава, улада’, ст.-бел. во́лость ’воласць’, ст.-слав. власть, польск. włość, чэш. vlast, славац. vlasť ’айчына’, серб.-харв. вла̑ст, славен. lȃst, род. скл. lastȋ ’уладанне, маёмасць’, балг. власт ’улада’. Прасл. volstь < voldtь (< уладаць) (Махэк₂, 693; Скок, 3, 604). Роднасныя: лат. vàlsts ’дзяржава’, літ. valsčius ’воласць’ (Траўтман, 340 і наст.; Буга, РФВ, 75, 133 і наст.; Фасмер, 1, 344). Некалькі інакш аб словаўтварэнні КЭСРЯ (65) і Шанскі (1, В, 151 і наст.), якія выводзяць ад *voldaўлада’ з дапамогай суф. ‑tь: *voldtь > volstь > volostь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выкана́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым‑н. Выканаўчая ўлада. Раённы выканаўчы камітэт.

2. Які мае адносіны да выканаўцы (у 2 знач.). Выканаўчае майстэрства. □ Побач з апісаннем тыпаў казачнікаў.. М. Федароўскі падае найбольш характэрныя рысы індывідуальнай выканаўчай манеры некаторых апавядальнікаў. Саламевіч.

•••

Выканаўчы ліст гл. ліст ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. адз. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.

Бацькоўская ў.

Перавысіць уладу.

Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.

Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль). Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжн.). Пад уладай пачуццяў (перан.).

2. адз. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.

Вярхоўная ў.

Выканаўчая ў.

Быць ва ўладзе.

Прыйсці да ўлады.

3. мн. -ы, ула́д. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.

Мясцовыя ўлады.

Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыццяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.

Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі. Праграма КПСС. І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільго́та і льго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.

Палёгка ў выкананні якіх‑н. абавязкаў. Мець ільготы. Ільготы па інваліднасці. □ — Савецкая ўлада лесу дала, насення дала, каб палі нашы не пуставалі, розныя льготы дае на падатак і іншае. Чарнышэвіч. — Ты ўжо сёння не працуй, Максім. Табе, як чырвонаармейцу, даецца льгота, — сказаў Сцёпка, — а ўвечары зробім урачысты камсамольскі сход. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)