Маладзе́ны (мн.) (уст.) ’хрэсьбіны’ (карм., гом., Мат. Гом.), маладзёны ’другі дзень каляд’ (паўн.-усх., Шн.), рус. смал. молодёны ’абрад на другі дзень каляд: жанчыны з немаўлятамі прыходзяць з падарункамі да павітухі, якая прымала ў іх дзяцей, а яна іх частуе’. Утворана ад ⁺маладзень ’немаўля’. Параўн. рус. уладз. молодень ’тс’, а таксама польск. dzień młodzianków ’другі дзень каляд’ — у знак памяці аб разні немаўлят, якая была праведзена паводле загаду Ірада 28 студзеня’, młodzian ’юнак, малады чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзелаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Старанны і ўмелы ў рабоце; дзелавы (у 2 знач.). Вырастаў юнак сталы, дзелавіты, які ўмеў сярод усялякіх спраў адразу ўбачыць самае важнае і найбольш патрэбнае. Чорны. // Які выражае занятасць справай; сур’ёзны. Я стаяў збоку і любаваўся дзедам: яго маладым настроем, яго дзелавітай клапатлівасцю. Якімовіч. Аляксею падабалася простая, дзелавітая гутарка падпалкоўніка. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак. Лупсякоў.
2. Несур’ёзны, легкадумны. Нясталыя паводзіны. □ [Люба:] — Дык што.. [муж] нясталы чалавек? Пстрыкун? Бесклапотны матыль? Франт? Чорны.
3. Няўстойлівы ў сваіх поглядах, схільнасцях, зменлівы, непастаянны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус. цвяр. мале́ц ’халасцяк’, смал. ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус. малецъ ’падлетак’, польск. malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв. ма̏лац ’тс’. Прасл. malьcь. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выхава́нец, ‑нца, м.
1. Юнак, чалавек у адносінах да свайго выхавальніка. Выхаванец камсамола. □ Больш разбітных і здольны! [вучняў] любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў. Колас.
2. Навучэнец закрытых выхаваўчых і навучальных устаноў. Выхаванец дзіцячага дома. Выхаванец Сувораўскага вучылішча. □ Школа, з якой .. [вучні] выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая і сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Кіруючы рулём, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. на самалёце, машыне і пад. Антон устрывожыўся, калі Шпілеўскі, выключыўшы матор, падруліў да ўзбочыны. Савіцкі. Ярота падруліў на самакаце к тратуару і пераступіў нагою з педаля на дошку. Лобан. // што. Кіруючы рулём, падвесці куды‑н. машыну, самалёт і пад. Неўзабаве чарнявы юнак.. падруліў грузавік да самага спуска. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяцю́к, дзецюка, м.
Разм. Юнак, хлопец. Адам, які па мірным часе хадзіў бы ў шосты клас,.. выглядаў ладным дзецюком. Навуменка. Цяпер яго Васільком зваць было неяк няёмка — гэта быў зграбны, плячысты дзяцюк, які толькі абліччам і, галоўнае, вачамі нагадваў даўнейшага гарэзнага школьніка. Дубоўка. // Нежанаты малады чалавек; кавалер. — А ён жа, Васіль, усё-такі яшчэ хлопец малады, мог бы смела гадоў з два пагуляць дзецюком. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́іць, клею, клеіш, клеіць; незак., што.
Рабіць, вырабляць што‑н., змацоўваючы часткі клеем, клейстарам. Клеіць папяровага змея. Клеіць канверт. □ Чэсаныя валёнкі засунуты ў галошы, якія ў вайну клеілі з аўтакамер у кожнай вёсцы. Новікаў. // Разм. Прымацоўваць з дапамогай клею; прыклейваць. З раённага Дома культуры выскачыў цыбаты юнак і стаў клеіць на вітрыну аб’яву. Гаўрылкін. // Разм. Рамантаваць, накладваючы латкі з дапамогай клею. Клеіць дзіравую камеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік. Чорны. Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў. // Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.
2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)