падрабі́ць I сов.

1. подде́лать;

п. чужы́ по́дпіс — подде́лать чужу́ю по́дпись;

2. (прибавить вязанием) надвяза́ть, подвяза́ть;

п. панчо́ху — надвяза́ть (подвяза́ть) чуло́к

падрабі́ць II сов. (раздробить всё, многое) надроби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyahчужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищий ’жабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́рка ’зялёная цыбуля’ (беласт., Ніва, 1977, 3 крас.), татаркі́ ’пер’е цыбулі’ (кам., ЛА, 2). Укр. тата́рка ’цыбуля батун, Allium fistulosum L.’, дыял. татари́н ’тс’, рус. тата́рка ’тс’, польск. tatarka ’пер’е часнаку’. Ад этноніма тата́рын, тата́ры (гл.) з негатыўнай анатацыяй ’з рэзкім пахам’ на базе першаснага ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 435; ЕСУМ, 5, 526; Брукнер, 567. Параўн. таксама татарак, татарнік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблу́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Чужы, не тутэйшы чалавек. — Гэта ваша апошняе слова? — затрос галавою Шлосберг. — Не, — ледзь падняўся Качарга. — Чаго ты сюды прывалокся? Прыблуда! Гурскі.

2. Аб прыблуднай жывёліне. [Воўк] звер скупы і злосны — да логава другога не пусціць і блізка, на прыблуду кідаецца з зубамі — крыві не мінуць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’я́ўка, ‑і, ДМ п’яўцы; Р мн. п’явак; ж.

1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела. Конская п’яўка. Медыцынскія п’яўкі. □ У балоце кішма кішаць п’яўкі, гадзюкі... Грамовіч.

2. перан. Крывапівец, паразіт, прыгнятальнік. І як ні кляў ён [Антось] гэту п’яўку, Ды мусіў даць рубля за спраўку. Колас. [Следчы:] — І не сорам вам быць п’яўкай, жыць за чужы кошт? «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́піцца сов.

1. попа́сться; встре́титься, повстреча́ться;

па даро́зе ~піўся чужы́ чалаве́к — по доро́ге встре́тился (повстреча́лся, попа́лся) чужо́й челове́к;

2. случи́ться; подверну́ться;

~піўся вы́падак — подверну́лся слу́чай;

т. пад руку́ — попа́сться по́д руку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.

1. Адкалоцца, аддзяліцца. Трэска лёгка адшчапілася.

2. перан. Адысці, адступіцца ад каго‑, чаго‑н. [Пракоп].. чужы для ўсіх, лішні. Адшчапіўся ад грамады, ад сям’і, як пень тырчыць на іх дарозе. Колас. Перад.. [Кавалёвай] сядзеў Іван Лазоўскі і пераконваў, што з дачкою Лідай жыць не можа, раздзяліліся, а адшчапіцца няма куды. Дуброўскі.

3. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

4. Адшпіліцца (пра што‑н. прышпіленае, зашпіленае). Адшчапіўся значок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе гасціннасць сардэчнасці. Непрыветлівы гаспадар. // Які выражае няветлівасць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым. Шамякін.

2. Хмурны, пануры (аб з’явах прыроды і прадметах). Шэры, непрыветлівы дзень наганяў маркоту. Асіпенка. Усё, што ў .. [Луізы] засталося — гэта горад, Нью-Йорк. У ім яна нарадзілася, яго лічыла сваім, родным. І вось гэты горад ляжаў перад ёю чужы, непрыветлівы, страшны. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штыль 1, ‑ю, м.

Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль. Звонак. Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць. Танк.

•••

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

[Ад гал. stil.]

штыль 2, ‑я, м.

1. Востры стрыжань.

2. Спец. Тое, што і шып ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancher ’рэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchieren ’рэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)