разагрэ́ць, ‑грэю, ‑граеш, ‑грэе; зак., каго-што.
Зрабіць цёплым, гарачым. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Сагрэць зноў што‑н. астыўшае. Разагрэць суп. // Разм. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе. Пасекла .. [дзяўчыну] мяцеліца, разагрэла варушкая, ахвотная работа, і цяпер, зірнуўшы на дзяўчыну, здавалася — во зараз капне кроў з поўных, здаровых шчок. Калюга. // Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання. Разагрэць матор аўтамабіля. Разагрэць мёд. Разагрэць сталярскі клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. паплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. папляці; зак., што.
1. і без дап. Плесці некаторы час.
2. Сплесці — пра ўсё, многае. [Мазалёк:] — Там, можа, хлеба кавалка няма, сядзяць, можа, на попеле.. Дзяцей жа, сам гаварыў, поўная хата. Пайдзі хоць лапцікі на зіму папляці... Брыль.
3. Разм. Пачаць гаварыць што‑н. без сэнсу, не думаючы. [Юльян Іванавіч] ад яды, піва і цяпла зусім раскіс, паплёў нешта несусветнае. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сатлеў, збуцвеў пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Прабіўшыся праз траву і прэлае лісце, на высокай ножцы красаваўся падасінавік. Шахавец. Стаяў духмяны пах прэлай ігліцы, багуну і разагрэтай смалы. С. Александровіч. Ад вярбы патыхае гніллю і прэлай карою. Бажко. // Які, сапрэўшы, сапсаваўся. Прэлае збожжа. Прэлая мука. Прэлая скура.
2. Прасякнуты, насычаны сырасцю, гніллю. Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра ўварыцца, згатавацца на жары, невялікім агні. Каша ўпрэла. □ [Мяса] так упрэла ў печы, што стала ружовае. Палтаран.
2. Разм. Упацець, пакрыцца потам. Пакуль [Балашоў] дабраўся да Вірской вуліцы, аж упрэў. Новікаў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вільготным, сырым ад цяпла. Трава, нагрэтая сонцам,.. упрэла і цяпер патыхала аж сюды, на двор, саладкава і горача. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.
[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выделе́ние
1. вылучэ́нне, -ння ср., выбіра́нне, -ння ср.;
2. (имущества) выдзяле́нне, -ння ср.;
3. (выдвижение) вылучэ́нне, -ння ср.;
4. физиол. выдзяле́нне, -ння ср.;
выделе́ние по́та выдзяле́нне по́ту;
5. хим., физ. вылучэ́нне, -ння ср.;
выделе́ние тепла́ вылучэ́нне цяпла́; см. выделя́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зрок, ‑у, м.
1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. □ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу. Пестрак. Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку. Кулакоўскі.
2. Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам. Танк.
•••
Бінакулярны зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі.
Поле зроку гл. поле.
(Як) зрокам абняць гл. абняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэль, ‑і, ж.
1. Тое, што сапрэла, згніло, сапсавалася пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Пан Зыгмусь гной дабывае і посцілкамі на сабе цягае з лесу дабро: калю[ч]кі, мох і розную прэль і гніль і раскідае на папары, бо ўвосень тут жыта сеяць будзе. Колас. Грыбы вылазяць, падымаючы на сваіх шапках пласт лясной прэлі. Чарнышэвіч.
2. Пах чаго‑н. прэлага. Міця залез пад мост — у твар патыхнула вільгаццю, прэллю. Навуменка.
3. Сухая гніль; цвіль. Яблыкі з прэллю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёпла,
1. Прысл. да цёплы (у 2, 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра цёплае надвор’е, цеплыню ў памяшканні. Цёпла. Свежае паветра напоена водарам начных фіялак. Ігнаценка. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль.
3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне цяпла. Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. // перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацяпле́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць цёплым, цяплейшым. Як толькі пацяплела надвор’е і падсохла зямля, сабраў .. [Лабановіч] сваю маёмасць, а ўсё лішняе і не дужа патрэбнае пакінуў у брата, развітаўся з ім і рушыў у дарогу. Колас. Незнаёмы, хораша ўсміхаючыся, разглядаў братоў, як бы параўноўваючы іх, і вочы яго пацяплелі і не здаваліся такімі калючымі. Шамякін. / у безас. ужыв. Неяк адразу пацяплела на сэрцы, з’явілася спакойная ўпэўненасць. Лынькоў.
2. безас. Пра наступленне цяпла, цёплага надвор’я. Пацяплела. Вецер сціх. Чорны. З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. Сашка. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)