рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Асобны прадмет, выраб.

Антыкварная р.

2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

Чамадан з рэчамі.

Цёплыя рэчы.

3. Пра творы навукі, мастацтва.

Ён напісаў цудоўную р.

Слабая р.

4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

Складаная р. жыццё.

Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прым. рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Р. мяшок.

Р. доказ.

Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́вственный

1. (видимый, осязаемый) пачуццёвы; (ощутимый) адчува́льны;

чу́вственное восприя́тие пачуццёвае ўспрыма́нне;

2. (плотский) пачуццёвы; (выражающий плотское влечение) пажа́длівы;

чу́вственное влече́ние пачуццёвая (пажа́длівая) ця́га;

чу́вственный взгляд пажа́длівы по́гляд (по́зірк).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш. pochopit, славац. pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш. pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск. pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochopцяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац. capiō ’бяру’, літ. kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́ба1 ‘шасцярня малатарні’ (ТСБМ; карэліц., нясвіж., Нар. словатв.; драг., Жыв. сл.). З польск. tryb ‘шасцярня’, tryby ‘прыстасаванні, найчасцей шасцярня альбо шэраг шасцерняў, якія пераносяць рух на іншыя часткі машыны’ (< ням. Trieb ‘імкненне’), ‘прывад, цяга’, ‘перадача’ < treiben ‘прыводзіць у рух’ (SWO, 1980, 778; ЕСУМ, 5, 634).

Тры́ба2 ‘кожнае з трох падраздзяленняў, на якія дзялілася насельніцтва Рыма паводле паходжання’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову запазычана з лац. tribus ‘тс’ < і.-е. *tribh‑ ‘дзяліць, раздзяляць’ (Вальдэ, 1906, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

влече́ние ср.

1. (страсть) ця́га, -гі ж.;

2. (склонность) нахі́л, -лу м., прыхі́льнасць, -ці ж., схі́льнасць, -ці ж.;

име́ть влече́ние к чему́-л. мець нахі́л (прыхі́льнасць, схі́льнасць) да чаго́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызва́нне, ‑я, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой‑н. справы, прафесіі. Але прызванне Максімкі было не ў гэтым. Музыкай ён займаўся толькі ў час адпачынку, а больш за ўсё яму хацелася будаваць. Гурскі. З фельчарскімі абавязкамі вы спраўляецеся някепска, але мне здаецца, што па прызванню вы ўсё ж не медык. Арабей. Арганізоўваць, камандаваць — гэта .. [Сцёпкава] прызванне, яго стыхія. Жычка. // Прызначэнне. — Знаеце, што я вам скажу, Міцкевіч? — узрушана прамовіў Кудрынскі. — Беларускі верш — вось ваша сапраўднае прызванне! С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заўважа́цца несов.

1. наблюда́ться, замеча́ться; отмеча́ться;

а́ецца ця́га да наву́кі сяро́д мо́ладзі — замеча́ется интере́с к нау́ке среди́ молодёжи;

пры некато́рых хваро́бах ~жа́ецца рэ́зкае паніжэ́нне тэмперату́ры — при не́которых заболева́ниях отмеча́ется (наблюда́ется) ре́зкое пониже́ние температу́ры;

2. страд. замеча́ться, примеча́ться; подмеча́ться; см. заўважа́ць 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інсты́нкт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя. Інстынкт самазахавання. □ Працуючы над складанымі пабудовамі і ўмела рэгулюючы ўзровень вады, бабёр кіруецца не розумам, а прыроджаным інстынктам. В. Вольскі.

2. Неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго‑н. Мацярынскі інстынкт.

3. перан. Чуццё; прадчуванне чаго‑н. З нейкага інстынкту дванаццацігадовая жанчына адразу прачнулася. Чорны. Інстынкт падказваў мне, што юнак збольшага ведае мяне. Кулакоўскі. І, разгубленая, збянтэжаная, кіруючыся хутчэй не розумам, а жаночым інстынктам, Вера Андрэеўна вырашыла мяняць тактыку. Арабей.

[Ад лац. instinctus — пабуджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)