Перабіндзюга́цца ’ад гультайства стаць бадзягай’ (Нас.). Да пера- (гл.) і біндзюга́цца ’быць гуляшчым, бадзякай, гультаём’, якое ад біндзюга(йла) (гл.) < літ. biñdė ’гультай’, bìndza ’гультай, нядбайнік; бадзяка’ (Аткупшчыкоў. Лекс. балтызмы, 34–35; Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Параўн. таксама бі́ндус ’гультай’, біндзю́кхлапчук — гультай і гарэза’, укр. бинджук ’гультай, абібок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калашына́, ы́; мн. калашы́ны (з ліч. 2, 3, 4 калашыны́), калашы́н; ж.

Разм. Тое, што і калоша ​1. [Янаш] закасаў калашыну і паказаў чырвоную апухлую лытку. Няхай. З-за куста выскачыў хлапчук з падкасанымі па калена калашынамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаня́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з цяжкасцю разумее што‑н.; някемлівы, няцямлівы. Непанятлівы хлапчук. □ [Вяршкоў:] — Я.. не разумею — ці ты, праўда, непанятлівы, ці, можа, прытвараешся непанятлівым. Чыгрынаў.

2. Незразумелы, няясны. Палыны ўзышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае. Хлапчук пакуль агледзеўся, пакуль паперачытваў надпісы над сталамі, прайшло колькі хвілін. Чорны. [Ева:] — А што кніжкі я люблю чытаць, то [гэта] праўда. І бацькавы ўсе паперачытвала, і ў бібліятэцы бяру. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., што, у чым і без дап.

Разумець сэнс падзей, гаворкі і пад.; разбірацца, кеміць. — Пачакайце... Стойце... Годзе... Нешта цямлю я пагана... Крапіва. [Сяржант:] — Хлапчук як быццам з галавой: у ваеннай справе будзе цяміць. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́ма 1, ‑ы, ж.

Летні шыракаполы капялюш. Паўлік выпрастаўся. Перад ім стаяў тоўсты ружавашчокі хлапчук у белай панаме. Бяганская.

[Ад геагр. назвы.]

пана́ма 2, ‑ы, ж.

Буйнае махлярства ў капіталістычным прадпрыемстве, якое спалучаецца з подкупам вышэйшых службовых асоб і рознымі іншымі злоўжываннямі.

[Слова ўзнікла ў сувязі з крахам у 1889 г. французскай кампаніі па пракопванню Панамскага канала, выкліканым вельмі вялікімі злоўжываннямі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго і без дап.

Разм. Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй. [Немцы] ехалі, крадучыся, нават не некалі на коней, не гаварылі паміж сабой. Грахоўскі. Хлапчук закруціў над канём канцамі лейцаў, пачаў нокаць і цмокаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памы́і, ‑яў; адз. няма.

Брудная вада пасля мыцця чаго‑н. (звычайна з якімі‑н. адкідамі). Гаспадыня.. загадвала мне выносіць на двор памыі. Бядуля. / Аб рэдкай нясмачнай ежы. — А кормяць як... — сказаў хлапчук з Чэрвеня. — Адны памыі. Якімовіч.

•••

Абліць памыямі гл. абліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшыва́нец, падшыва́лецхлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр. підшива́йло ’падліза’, рус. подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языком ’кпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск. podszywający się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Круціцца час ад часу. На калдобінах машына павольна пагойдвалася, і наверсе на ёй пакручвалася вежа з кулямётамі, як бы выглядаючы дарогу. Галавач. Каля брамы ў зоросшым дрэвамі дварэ стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся .. хлапчук. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)