вушні́к, ‑а, м.

Разм. Урач, які лечыць хваробы вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарлаві́к, ‑а, м.

Разм. Урач, які лечыць горла; ларынголаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артапе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Урач — спецыяліст па артапедыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэнтгено́лаг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыягно́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Урач, які ставіць дыягназы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарко́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне наркалогіі. Урач-нарколаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празе́ктар, ‑а, м.

Урач-патолагаанатам, які займаецца анатаміраваннем трупаў.

[Ад лац. prosector — той, хто рассякае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ардына́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які лечыць у бальніцы, клініцы і пад. пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення.

|| прым. ардына́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клініцы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які працуе ў клініцы.

|| ж. клініцы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́кар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Доктар, урач.

|| ж. ле́карка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ле́карскі, -ая, -ае.